Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 лістапада 2019, 15:42

Работа новага парламента будзе накіравана на развіццё грамадства - Нікалайкін

25 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Работа новага парламента будзе накіравана на развіццё грамадства і ўдасканаленне заканадаўчай базы. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Віцебскага гарвыканкама Віктар Нікалайкін, выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання па Віцебскай-Горкаўскай выбарчай акрузе нумар 17.

"Упэўнены, што работа парламента новага склікання будзе сканцэнтравана на тых момантах, якія больш за ўсё хвалююць сёння людзей, дзе ёсць недапрацоўкі, накіравана на развіццё грамадства і ўдасканаленне заканадаўчай базы, - падкрэсліў Віктар Нікалайкін. - Наша задача - удасканальваць і разам з урадам выпрацоўваць тыя законы, якія патрэбны краіне і людзям. Паколькі нават на месцах часта мы сутыкаемся з нейкімі непераадольнымі перашкодамі і, каб вырашыць элементарнае пытанне, трэба пераадолець валакіту, правесці вялікую папяровую работу".

Закранаючы актуальныя тэмы, якія найбольш часта хвалююць людзей, Віктар Нікалайкін адзначыў пытанні развіцця і добраўпарадкавання гарадоў, сферу жыллёва-камунальнай гаспадаркі, горадабудаўніцтва, аблічча новых жылых мікрараёнаў і забудоў.

Разам з гэтым мэр акцэнтаваў увагу і на іншым, не менш значным напрамку работы дэпутата. "Каб быць на правільным шляху, нельга адрывацца ад людзей, сваіх выбаршчыкаў. Яны заўсёды падкажуць, якія ёсць надзённыя праблемы, дзе недапрацоўкі ў заканадаўстве. Таму вельмі важны сустрэчы з людзьмі, работа ў акрузе, правядзенне прыёмаў, справаздачы дэпутатаў аб тым, што зроблена парламентам", - перакананы ён, дадаўшы, што эфектыўная работа дэпутата немагчыма без цеснага ўзаемадзеяння з мясцовымі органамі ўлады, адміністрацыямі і службамі. "Вырашэнне ўсіх пытанняў і патрэб людзей так ці інакш замыкаюцца на выканаўчай уладзе, таму, безумоўна, будзем цесна працаваць з імі на развіццё горада і акругі", - дадаў Віктар Нікалайкін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі