Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 студзеня 2020, 15:46

Работа дэпутацкага корпуса павінна быць рэальнай, эфектыўнай і нацэленай на рэзультат - Качанава

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работа дэпутацкага корпуса павінна быць рэальнай, эфектыўнай, нацэленай на вынік. Аб гэтым сёння заявіла старшыня верхняй палаты беларускага парламента Наталля Качанава на пасяджэнні Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Парламентарыям варта займаць актыўную грамадзянскую пазіцыю, вырашаючы пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця на месцах, падкрэсліла Наталля Качанава. "Наша работа павінна быць рэальнай, эфектыўнай, прыносіць канкрэтны вынік, не павінна быць у ёй фармалізму", - падкрэсліла яна. У 2020 годзе ў Беларусі адбудуцца прэзідэнцкія выбары, што робіць яго асаблівым, але не больш складаным, чым любы іншы. Спікер выказала ўпэўненасць, што электаральная кампанія, у час якой беларусы вызначаць будучыню сваёй краіны і сваіх дзяцей, пройдзе, як звычайна, зладжана і спакойна. "Наша актыўная грамадзянская дэпутацкая пазіцыя павінна гучаць больш выразна і зразумела, наш голас - быць больш чутным і прыкметным пры вырашэнні асноўных задач, якія стаяць перад краінай", - адзначыла старшыня верхняй палаты парламента.

У час сустрэчы з парламентарыямі 5 снежня 2019 года кіраўнік дзяржавы абазначыў прыярытэты ў рабоце дэпутацкага корпуса. "Прэзідэнт дакладна вызначыў, што галоўнае - гэта людзі, справядлівае да іх стаўленне і рост іх дабрабыту. Усе рашэнні, якія прымаюцца, павінны быць на карысць дзяржавы, законы - ісці ад жыцця, быць дакладнымі і зразумелымі", - нагадала Наталля Качанава. Яна папярэдзіла, што не займаючыся асноўнымі пытаннямі павышэння ўзроўню жыцця людзей, а гэта занятасць, цэны і зарплата, немагчыма вырашаць іншыя задачы.

Яшчэ адзін акцэнт спікер зрабіла на рабоце з моладдзю. "У Беларусі ствараецца маладзёжны парламент. Плануецца, што ў яго склад увойдзе па 10 чалавек ад кожнай вобласці і Мінска. Мы будзем з імі актыўна працаваць. Гэта кадравы рэзерв. Трэба бачыць перспектыўных маладых людзей, будучых лідараў", - дадала кіраўнік верхняй палаты парламента.

Савет па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання быў створаны больш як 10 гадоў таму. Наталля Качанава пераканана, што гэта было правільнае, выверанае рашэнне. "Дэпутацкі корпус у канцэнтраваным выглядзе бачыць праблемы, якія хвалююць людзей у рэгіёнах. А Савет па ўзаемадзеянні служыць добрай пляцоўкай, каб абагульніць узнікаючыя на месцах пытанні", - адзначыла старшыня Савета Рэспублікі. Яна не выключыла, што з улікам сучасных рэалій пэўныя змены ў яго рабоце ўсё ж адбудуцца.

На сённяшнім пасяджэнні абмяркоўваліся задачы органаў мясцовага самакіравання па ўдасканаленні работы з насельніцтвам і вырашэнні пытанняў мясцовага значэння. Акрамя таго, удзельнікі намецілі план работы на 2020 год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі