Сцяг Чацвер, 12 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 снежня 2024, 15:25

Пытанні зямельных праваадносін. З чым звярталіся грамадзяне на прыём да Міклашэвіча

Пётр Міклашэвіч. Фота з архіва
Пётр Міклашэвіч. Фота з архіва
11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Канстытуцыйнага Суда Беларусі Пётр Міклашэвіч правёў сёння асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Канстытуцыйным Судзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння на прыёме грамадзяне ўзнімалі пытанні зямельных праваадносін. 14 ліпеня 2022 года быў прыняты закон, які накіраваны на вырашэнне спрэчных пытанняў зямельных праваадносін. Прадугледжаны спрошчаны парадак узаконьвання самавольна захопленых зямельных участкаў, вырашэння спрэчных сітуацый па няправільна ўстаноўленых межах зямельных участкаў і самавольна ўзведзеных будынках. Законам прадугледжвалася, што на працягу трох гадоў грамадзяне добраахвотна ў спрошчаным парадку ўрэгулююць гэтыя пытанні", - расказаў Пётр Міклашэвіч.

Паводле яго слоў, на той момант было больш як 200 тыс. выпадкаў, звязаных з парушэннем зямельнага заканадаўства. "Час паказаў, што не ўсе грамадзяне скарысталіся спрошчаным парадкам вырашэння спрэчных пытанняў, таму ў лістападзе гэтага года на ўзроўні закону было прынята рашэнне прадоўжыць спрошчаны парадак урэгулявання гэтых зямельных праваадносін да 1 студзеня 2028 года, - адзначыў старшыня КС. - І сёння на прыёме я грамадзянам даваў растлумачэнні ў той частцы, што трэба ўлічваць, што адводзіцца пэўны часавы прамежак, у перыяд якога грамадзяне павінны скарыстацца такім правам і рэалізаваць свае правы".

"Сёння задача заключаецца ў тым, каб грамадзяне ўсведамлялі гэта становішча і дзеянне закону і адпаведныя органы праводзілі неабходную растлумачальную работу, каб потым не ўзнікалі такія сітуацыі, як раней было з прыватызацыяй жылых памяшканняў. Многія грамадзяне, калі дзеянне парадку прыватызацыі скончылася, абдумаліся, што ім не даюць магчымасць прыватызаваць жылыя памяшканні", - дапоўніў Пётр Міклашэвіч.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі