Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 красавіка 2020, 15:05

Пытанні з эпідсітуацыяй у рэгіёнах на пастаянным кантролі Міністэрства аховы здароўя

16 красавіка, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. Кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя будзе персанальна курыраваць рэгіёны па пытаннях з эпідсітуацыяй, заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава перад сустрэчай з медыкамі ў Віцебску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта дае магчымасць лепш кантраляваць абстаноўку і хутка прымаць неабходныя рашэнні. Міністр Уладзімір Каранік курыруе Віцебскую вобласць. Безумоўна, ён жа адказвае і за ўсю сістэму аховы здароўя краіны. Першы намеснік Дзмітрый Піневіч адказвае за Мінск, намеснік міністра Алена Богдан замацавана за іншымі абласцямі, у якіх эпідсітуацыя больш спакойная", - сказала Наталля Качанава.

Сёння ў Віцебску праходзіць сустрэча старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка з медыкамі. Яны абмяркуюць актуальныя пытанні ў рабоце ўстаноў аховы здароўя і барацьбе з каранавірусам у рэгіёне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі