5 мая, Жабінка /Кар. БЕЛТА/. У Брэсцкай вобласці 5 мая праходзіць адзіны дзень прыёму грамадзян членамі Савета Рэспублікі. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава праводзіць прыём грамадзян у Жабінкаўскім райвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Першым звярнуўся жыхар Брэсцкага раёна. Паводле яго слоў, ён стаў сведкам крадзяжу з поля сельгаспрадпрыемства саломы. Наконт гэтага звяртаўся ў розныя інстанцыі, лічыць, што ў гэтым пытанні трэба дэталёва разабрацца. Наталля Качанава падзякавала вяскоўцу за неабыякавасць. "Гэта дзяржаўная ўласнасць, красці нікому не дазволена. Калі дазволена было браць, людзі там жывуць, трэба растлумачыць, каб не выклікаць агрэсію, - сказала старшыня Савета Рэспублікі. - Разабрацца".

Другое пытанне мужчыны датычылася ўвекавечання памяці. Ён растлумачыў, што ў час Вялікай Айчыннай вайны ўпаў самалёт. Лётчык катапультаваўся і звярнуўся па дапамогу да вяскоўцаў, каб не трапіць у рукі гітлераўцаў. Аднак акупанты даведаліся пра падзенне самалёта, сагналі жыхароў вёскі, каб яны выдалі пілота. Каб выратаваць людзей, лётчык застрэліўся. Пошукавікі знаходзілі фрагменты самалёта, аднак, на жаль, даных пра асобу лётчыка няма. Мужчына прапанаваў увекавечыць памяць невядомага пілота.
"Трэба пастарацца знайсці яго звесткі. Вядома, расстралялі б усю вёску ці спалілі б. Гэта было тады вельмі часта. А ён сапраўды выратаваў людзей. Трэба падумаць, каму даручыць. Дзякуй за інфармацыю", - падзякавала Наталля Качанава. Яна дадала, што нават праз 80 гадоў пасля Перамогі сваякі, магчыма, шукаюць інфармацыю пра лёс абаронцы.
Жыхар аграгарадка Тамашоўка Брэсцкага раёна сутыкнуўся з цяжкасцю, якую не можа вырашыць самастойна. Пры выхадзе на пенсію не ўлічылі ў працоўны стаж перыяд, калі ён працаваў на Крайняй Поўначы ў Расіі. Ёсць запісы ў працоўнай кніжцы, але гэтага недастаткова. Зварот адправяць у Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі, спецыялісты зробяць запыт у Расію. "Вазьміце на кантроль і разбярыцеся", - даручыла Наталля Качанава.

На прыём прыйшла жыхарка Баранавіч з прапановамі па змяненні Кодэкса аб шлюбе і сям'і. Выказала яна іх на прыкладзе ўласнай праблемнай сітуацыі па спагнанні аліментаў і заключаным шлюбным дагаворы. Старшыня Савета Рэспублікі са шкадаваннем заўважыла, што колькасць такіх зваротаў павялічваецца. "Вельмі хацелася б, каб нашы сем'і не разводзіліся і жылі шчасліва. Але, на жаль, не заўсёды атрымліваецца", - сказала яна.
Паводле слоў заяўніцы, няма мер адказнасці за невыкананне абавязацельстваў, узятых па шлюбным дагаворы. Баку, чые правы парушаны, абараніць іх няпроста. Жыхарка Баранавіч сутыкнулася з сітуацыяй, у якой аказваліся і іншыя разведзеныя жанчыны. Былы муж лічыцца беспрацоўным, зыходзячы з гэтага і плаціць аліменты. Паводле звестак заяўніцы, яе былы муж па рабочай візе выязджае ў Польшчу, значыць, працуе.
"Кожны раз, калі праводжу прыёмы па асабістых пытаннях, жанчыны расказваюць, што муж лічыцца беспрацоўным і плаціць тут капейкі, а на самай справе выязджае за мяжу, працуе там і жыве нябедна. Аліменты плаціць як беспрацоўны, а на самай справе працуе", - звярнула ўвагу спікер. Такі стан спраў не застанецца без рашэння.
За дапамогай таксама прыйшла жыхарка Брэста. Яна працавала настаўніцай. Пры звальненні ёй ажыццявілі разлік зарплаты без уліку педагагічнай нагрузкі за адпрацаваны час. Жанчына папрасіла аказаць садзейнічанне ў правядзенні праверкі. Наталля Качанава даручыла ў самыя кароткія тэрміны разабрацца, чаму чалавек не атрымаў заробленыя грошы і выплаціць іх.

На прыём да старшыні Савета Рэспублікі запісаліся не толькі жыхары Брэсцкай вобласці, але і іншых рэгіёнаў рэспублікі.-0-