Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 кастрычніка 2020, 15:01

Пытанні павышэння ўрадлівасці глебы і аховы раслін абмяркуюць у БДУ вучоныя з дзевяці краін

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Біялагічна актыўныя прэпараты для раслінаводства. Навуковае абгрунтаванне - рэкамендацыі - практычныя вынікі" адбудзецца 22 кастрычніка на адукацыйным партале БДУ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

"Навуковае мерапрыемства пройдзе ў анлайн-фармаце на адукацыйным партале БДУ edubio.bsu.by. Накіравана яно на вырашэнне пытанняў па павышэнні прадукцыйнасці вытворчасці, урадлівасці глебы і аховы раслін. З прывітальным словам да ўдзельнікаў праз відэамост звернецца дэкан біялагічнага факультэта БДУ Вадзім Дзямідчык, прафесар Прыватнага інстытута прыкладной біятэхналогіі daRostim Вольфганг Новік (Германія) і загадчыца аддзела НДЛ малекулярнай генетыкі і біятэхналогіі БДУ Ірына Феклістава", - расказалі ў прэс-службе.

Удзельнікамі анлайн-форуму стануць амаль 100 вучоных, даследчыкаў, выкладчыкаў універсітэтаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Літвы, Малдовы, Узбекістана, В'етнама і Германіі. Вучоныя прадставяць новыя біялагічна актыўныя прэпараты для раслінаводства, раскажуць аб вопыце іх выкарыстання, абмяняюцца актуальнай інфармацыяй вядзення экалагічнага земляробства, аховы раслін пры дапамозе біяпрэпаратаў, магчымасці зніжэння пестыцыднай нагрузкі на сельскагаспадарчыя ўгоддзі. Таксама адбудзецца абмеркаванне асаблівасцей заканадаўства ў галіне вытворчасці арганічных прадуктаў раслінаводства ў краінах Усходняй і Заходняй Еўропы.

Акрамя таго, у гэтым годзе свае даследчыя работы ў галіне генетыкі і селекцыі прадставяць беларускія школьнікі, якія займаюцца навуковай дзейнасцю на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Вынікам работы міжнароднага форуму стане публікацыя зборніка навуковых матэрыялаў на рускай і англійскай мовах.

Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць біялагічны факультэт БДУ, Прыватны інстытут прыкладной біятэхналогіі daRostim і Агенцтва па міжнародным трансферы тэхналогій, адукацыі і навукі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі