Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 жніўня 2020, 10:49

ПВТ стаў прывабным для інвестараў менавіта з-за прынятых Прэзідэнтам рашэнняў - Янчэўскі

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дырэктар Парка высокіх тэхналогій Усевалад Янчэўскі на пытанне наконт ролі былога кіраўніка ПВТ Валерыя Цапкалы адказаў, што Парк стаў прывабным для інвестараў менавіта з-за прынятых Прэзідэнтам рашэнняў. У інтэрв'ю тэлеканалу АНТ ён адзначыў, што прасіў Прэзідэнта "перагарнуць старонку", калі Цапкала мог стаць фігурантам крымінальнай справы, паведамляе БЕЛТА.

"Чаму прыходзяць інвестары, чаму растуць кампаніі, павялічваецца экспарт, чаму наогул усё адбываецца? Таму што ПВТ стаў прывабным месцам для інвестыцый і стварэння кампаній. А чаму ён стаў прывабным? Таму што былі прыняты рашэнні Прэзідэнтам. І не толькі дэкрэт. І кампаніі, і інвестары, усе, хто хоча пачаць новую справу, - яны глядзяць на сукупнасць абставін, на атмасферу. Яны глядзяць на агульнае стаўленне, на іншыя рашэнні, на адносіны кіраўніка дзяржавы. Яны глядзяць не на мёртвую літару, якая запісана ў дэкрэце, а на жывую справу, на тое, як адбываецца ў жыцці. Яны прыслухоўваюцца да слоў, спрабуюць зразумець і адчуць гэту атмасферу", - адзначыў кіраўнік ПВТ.

"Прэзідэнт, на мой жаль, на самай справе, асабліва ў гэтай сферы, вельмі сціплы. Ён ні разу не расказаў аб той вялікай рабоце, і не толькі аб дэкрэце, але і аб іншых рашэннях і даручэннях, якія ім прымаліся, каб стварыць вакол Парка выдатную, спакойную атмасферу. Зразумела, гэта яго воля. Хто падпісаў гэтыя дэкрэты - і першы, і другі? Кіраўнік дзяржавы. Любы нармальны чалавек паглядзіць на тое, чые гэта рашэнні былі, чый подпіс і воля. Я вось дырэктар, што я зрабіў бы, калі б не было рашэнняў Прэзідэнта? Гэта абсалютна відавочнае пытанне", - падкрэсліў Усевалад Янчэўскі.

Дырэктар Парка высокіх тэхналогій Усевалад Янчэўскі. Скрыншот відэа АНТ

Ён таксама пракаменціраваў словы вядучага аб тым, што Цапкала ў свой час "стаяў на парозе турэмнай камеры". "Гэта праўда, але там, дарэчы, размова ішла не толькі пра Цапкалу. Гэта была вельмі вялікая справа адной з фірм. Там былі вельмі значныя падатковыя парушэнні, якія, дарэчы, яны потым самі прызналі і кампенсавалі. Былі тады матэрыялы і ў адносінах да Цапкалы. Я тады прасіў непасрэдна кіраўніка дзяржавы ад імя IT-супольнасці, вобразна кажучы, "перагарнуць старонку". Я сам прасіў проста для таго, каб нейкае другое дыханне атрымала гэта галіна. Для таго каб інвестары глядзелі і бачылі, што тут усё спакойна, стабільна, што тут вельмі добрае стаўленне, каб новыя нічога не баяліся і не апасаліся. І Прэзідэнт гэта падтрымаў. Прэзідэнт заўсёды вельмі ўважліва глядзеў на тое, што ПВТ дасць не толькі айцішнікам, але ўсёй краіне", - заўважыў Усевалад Янчэўскі.

Ён падкрэсліў, што тыя тэхналогіі, якія ПВТ паспяхова стварае для іншых краін, абавязкова павінны ўкараняцца і ў Беларусі. "За мінулы год у разы павялічылася колькасць распрацовак, якія ствараюць для ўнутранага рынку. Некаторы час таму сапраўды існавала такая праблема, паколькі ПВТ у пэўным сэнсе знаходзіўся ў такім адасобленым стане адносна ўсёй эканомікі. Цяпер гэта змянілася. Лічба - яна ўсюды: і ў прамысловасці, і ў сельскай гаспадарцы, і ў нашым жыцці, і ў банкаўскай сферы. Свет сапраўды становіцца лічбавым, ні ў адной краіны іншага шляху акрамя лічбавізацыі няма. І тыя, хто на гэтым шляху абыдуць іншых, сапраўды будуць лідарамі, будуць у выйгрышы. Я не магу сказаць, што ў нас пабудавана IT-краіна, яна будуецца. Але шанцы яе пабудаваць (і пабудаваць паспяховай) у нас добрыя", - сказаў Усевалад Янчэўскі.

Толькі за мінулы ліпень у беларускім Парку высокіх тэхналогій былі зарэгістраваны больш за 70 новых рэзідэнтаў. Людзі ў ПВТ, як адзначыў Усевалад Янчэўскі, "прыдумляюць свае ідэі, збіраюць свае кампаніі, яны свтараюць уласны прадукт, бачаць іншых, якія паспяховыя, ім хочацца стаць такімі ж".

"Гэта, можа, нават лепш і больш каштоўна за любы экспарт. Таму што з гэтых маладых кампаній, якім ПВТ і Прэзідэнт далі "зялёнае святло" і магчымасць развівацца, вырастуць новыя гіганты, і новыя "танкі", і новы Epam. І наогул, можа, яны зробяць нейкія рэчы абсалютна новыя, абсалютна фантастычныя", - сказаў кіраўнік ПВТ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі