Фота з архіва
30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парк высокіх тэхналогій плануе пачаць прыём дакументаў для рэгістрацыі новых рэзідэнтаў у канцы кастрычніка. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў парку.
"У сувязі з плануемым у канцы кастрычніка 2024 года прыёмам дакументаў для рэгістрацыі арганізацый у якасці рэзідэнтаў ПВТ просім накіроўваць бізнес-праекты на папярэдняе вывучэнне і аналіз у аддзел рэгістрацыі рэзідэнтаў", - гаворыцца ў паведамленні ПВТ на афіцыйным сайце.
Падрыхтаваныя бізнес-праекты можна высылаць на электронны адрас registration@park.by не пазней за 11 кастрычніка. Патрабаванні да складання бізнес-праектаў падрабязна выкладзены ў метадычных рэкамендацыях па афармленні дакументаў, якія прадстаўляюцца для рэгістрацыі ў якасці рэзідэнта ПВТ.
Пры наяўнасці пытанняў можна звяртацца ў аддзел рэгістрацыі рэзідэнтаў па нумары тэлефона +375 17 318 69 19.-0-