Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 лютага 2021, 15:41

Пуцін запрасіў Лукашэнку пакатацца на лыжах у Краснай Паляне

22 лютага, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сёння ў час сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам запрасіў яго пакатацца на лыжах у Краснай Паляне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У пачатку сустрэчы расійскі лідар перш за ўсё закрануў рабочыя моманты, падкрэсліўшы высокі ўзровень стратэгічнага партнёрства паміж дзвюма краінамі. Паводле яго слоў, сёння на парадку дня ў двух прэзідэнтаў "вялікі комплекс работы". Разам з тым Уладзімір Пуцін выказаў надзею, што пасля абмеркавання важных тэм кіраўнікі дзяржаў змогуць зрабіць перапынак і адпачыць.

"Я вельмі рады вас бачыць, Аляксандр Рыгоравіч. Спадзяюся, нам удасца хоць крыху часу правесці разам, адпачыць пасля сённяшніх рабочых гадзін. Хачу запрасіць вас пракаціцца на лыжах", - сказаў кіраўнік расійскай дзяржавы.

"Я ўдзячны за запрашэнне, што ўдаецца ў гэты бурны час хаця б крыху пабываць у гарах і падыхаць свежым паветрам", - адказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі