Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 мая 2024, 17:39

Пуцін выказаўся аб супрацоўніцтве Расіі і Беларусі ў галіне энергетыкі

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія дамовіліся дапрацаваць пытанні, якія засталіся ў супрацоўніцтве ў сферы энергетыкі. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў у Мінску на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у пашыраным складзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Супрацоўніцтва краін у энергетыцы, паводле слоў кіраўніка расійскай дзяржавы, стала адной з тэм перагавораў. Гэта сфера, адзначыў ён, з'яўляецца адным з важнейшых напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва.

"Ёсць пэўныя дамоўленасці. Не сумняваюся, што яны ўсе будуць выкананы. Калегі маюць пэўныя даручэнні: дапрацаваць тыя пытанні, якія да гэтага часу былі недапрацаванымі. Гэта на самай справе дэталі, нічога істотнага там няма. Рытмічная работа адпаведных прадпрыемстваў у галіне ПЭК (паліўна-энергетычны комплекс. - Заўвага БЕЛТА), безумоўна, будзе забяспечана", - падкрэсліў Прэзідэнт Расіі.

Яшчэ адна з прыярытэтных галін узаемадзеяння - транспарт і лагістыка. "Нам трэба аднаўляць і ствараць новыя ланцужкі паставак паміж сабой, дапамагаць адзін аднаму, каб забяспечыць бесперабойную работу нашых прадпрыемстваў, арыентаваных на рынкі дзвюх краін і рынкі трэціх дзяржаў, якія хочуць з намі працаваць. Такіх дзяржаў даволі шмат", - дадаў Уладзімір Пуцін.

У час перагавораў бакі таксама абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы і міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне. "Мы заўсёды падтрымлівалі гэта ўзаемадзеянне і будзем гэта рабіць далей, таму што значны аб'ём тавараабароту сканцэнтраваны ў рэгіянальным вымярэнні", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі