Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 мая 2024, 14:38

Пуцін усклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін усклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Расійскі лідар наведвае Беларусь з двухдзённым афіцыйным візітам. Ён прыбыў у беларускую сталіцу напярэдадні вечарам. У аэрапорце яго сустрэў кіраўнік беларускай дзяржавы. У прысутнасці СМІ прэзідэнты абазначылі перагаворны парадак дня, заявіўшы аб намеры ў першую чаргу абмеркаваць пытанні бяспекі, уключаючы тэму вучэнняў па прымяненні нестратэгічнай ядзернай зброі. Афіцыйныя перагаворы з удзелам членаў дэлегацый будуць пераважна прысвечаны пытанням гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Характэрна, што непасрэдна перад візітам у Беларусь Уладзімір Пуцін на сустрэчы з членамі расійскага ўрада падрабязна абмяркоўваў пытанні супрацоўніцтва з Беларуссю па розных напрамках. "Практычна па ўсіх напрамках прайшліся - і па прамысловай кааперацыі, па энергетыцы, па сельскай гаспадарцы, па пытаннях бяспекі. Напэўна, паўурада было", - расказаў ён пасля прылёту ў Мінск.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі