Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 мая 2024, 18:04

Пуцін: самае галоўнае для Беларусі і Расіі - развіваць кампетэнцыі ў галіне высокіх тэхналогій

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Самае галоўнае для Беларусі і Расіі - развіваць кампетэнцыі ў галіне высокіх тэхналогій. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў у Мінску на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у пашыраным складзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў Уладзімір Пуцін, пасля праведзеных у Расіі прэзідэнцкіх выбараў і фарміравання новага складу ўрада была неабходнасць сабрацца ў пашыраным складзе з беларускім калегамі, каб "абазначыць бліжэйшыя вехі ўзаемнага развіцця".

Адным з найбольш важных напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва кіраўнік расійскай дзяржавы назваў інвестыцыйнае супрацоўніцтва ў сферы высокіх тэхналогій. "Мы, вядома, павінны рабіць упор перш за ўсё на прыярытэтныя напрамкі нашага супрацоўніцтва. А гэтымі прыярытэтнымі напрамкамі ў першую чаргу, вядома, з'яўляюцца высокія тэхналогіі і ўсё, што з гэтым звязана. Будучыня, безумоўна, за гэтым", - сказаў Прэзідэнт.

На яго думку, у Беларусі і Расіі назапашаны нядрэнны патэнцыял у гэтай сферы. "Мы ў вузкім складзе (на перагаворах у Мінску з Прэзідэнтам Беларусі ў вузкім складзе. - Заўвага БЕЛТА) гаварылі аб тым, што самае галоўнае для нас усіх - гэта шукаць прыярытэтныя напрамкі ў галіне высокіх тэхналогій і дапамагаць адзін аднаму развіваць гэтыя кампетэнцыі", - сказаў Уладзімір Пуцін.

Тым больш актуальны гэты напрамак на сучасным этапе, адзначыў ён, на фоне ўведзеных супраць Расіі санкцый. Іх, дарэчы, у адносінах да Расіі ўведзена больш чым у адносінах да каго б там ні было ў свеце - 16 тыс. "Яны ствараюць пэўныя праблемы, безумоўна. Мы гэта бачым, адчуваем. Але яны ствараюць для нас і пэўныя магчымасці для развіцця, - звярнуў увагу Прэзідэнт Расіі. - Там, дзе мы страцілі ранейшыя кампетэнцыі, мы іх хуткімі тэмпамі аднаўляем. А там, дзе іх не было і яны нам патрэбны, мы іх ствараем. Вядома, стварыць іх можна найбольш эфектыўным чынам аб'ядноўваючы нашы намаганні, разам. Адна з важнейшых задач - шукаць гэтыя галіны, напрамкі супрацоўніцтва, ствараць неабходную ўсім нам сінергію".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі