Уладзімір Пуцін. Фота прэс-службы прэзідэнта РФ/ТАСС
29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў распараджэнне, якое падтрымлівае дагавор аб фарміраванні аб'яднанага энергарынку Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. Дакумент, які прадпісвае падпісаць пагадненне на вышэйшым узроўні, апублікаваны на партале прававой інфармацыі, паведамляе ТАСС.
"Прыняць прапанову ўрада Расійскай Федэрацыі аб падпісанні дагавора, - адзначаецца ў распараджэнні. - Лічыць мэтазгодным ажыццявіць падпісанне дагавора, прадугледжанага гэтым распараджэннем, на вышэйшым узроўні".
Стварэнне агульнага энергарынку, у прыватнасці, абмяркоўвалася ў ходзе візіту расійскага лідара ў Беларусь у маі гэтага года.-0-