Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 чэрвеня 2024, 21:46

Пуцін: праследаванне Трампа ў ЗША "спальвае" ўяўнае лідарства гэтай краіны сярод дэмакратый

Уладзімір Пуцін. Фота ТАСС
Уладзімір Пуцін. Фота ТАСС
5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у ходзе сустрэчы з кіраўнікамі сусветных інфармацыйных агенцтваў заявіў, што РФ усё роўна, хто будзе прэзідэнтам ЗША - Байдэн або Трамп. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Пуцін выказаў упэўненасць, што пасля выбараў у ЗША іх палітыка на расийскім напрамку не зменіцца.

Кіраўнік РФ адзначыў пры гэтым, што праследаванне экс-прэзідэнта ЗША Трампа ў Амерыцы "спальвае" ўяўнае лідарства гэтай краіны сярод дэмакратый. Таксама ён падкрэсліў, што Расія ніколі не ўмешвалася і не ўмешваецца ва ўнутраную палітыку Злучаных Штатаў Амерыкі.

"Мы глядзім на гэта збоку, мы ва ўнутрыпалітычныя працэсы ў Злучаных Штатах ніколі не ўмешваліся і ўмешвацца не збіраемся", - сказаў Пуцін.

Паводле яго слоў, сённяшнія ўлады ЗША робяць адну за адной памылкі не толькі ў міжнароднай палітыцы, але і ў эканамічнай.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі