Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 мая 2022, 14:47

Пуцін: Беларусь захавала патрэбныя для Расіі кампетэнцыі, у тым ліку ў мікраэлектроніцы

26 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь захавала патрэбныя для Расіі вытворчыя і навукова-тэхналагічныя кампетэнцыі, у тым ліку ў мікраэлектроніцы. На гэты факт звярнуў увагу Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы па відэасувязі на пленарным пасяджэнні Еўразійскага эканамічнага форуму, які праходзіць у Бішкеку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас ёсць магчымасць працаваць з Рэспублікай Беларусь па шэрагу напрамкаў, звязаных з кааперацыяй, і мы абавязкова будзем гэта рабіць. Таму што Беларусь захавала пэўныя, вельмі важныя для нас кампетэнцыі, у тым ліку ў мікраэлектроніцы", - сказаў Уладзімір Пуцін.

Ён паведаміў, што аб гэтым ішла размова на нядаўняй сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. "Нават дамовіліся выдзеліць асобнае фінансаванне на тыя вытворчыя праекты ўнутры Беларусі, прадукты якіх будуць запатрабаваны ў самой Расіі", - адзначыў Прэзідэнт Расіі.

"Гэта вельмі цікавы і перспектыўны напрамак", - падкрэсліў Уладзімір Пуцін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі