Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 мая 2016, 17:01

Прыз глядацкіх сімпатый будзе ўручаны лепшаму вядучаму на конкурсе "Тэлевяршыня"

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыз глядацкіх сімпатый будзе ўручаны лепшаму вядучаму на ХII Нацыянальным тэлевізійным конкурсе "Тэлевяршыня" 20 мая, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

Тэлеканал "Сталічнае тэлебачанне", які займаецца правядзеннем цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу, запрашае гледачоў аддаць свой голас за лепшага вядучага. На афіцыйным сайце тэлеканала размешчаны спіс прэтэндэнтаў на прыз глядацкіх сімпатый з ліку прадстаўнікоў беларускіх тэлеканалаў.

"Прыз глядацкіх сімпатый" уручаўся на конкурсах з 2005 па 2010 год. Затым гэта практыка спынілася. У бягучым годзе арганізатары вырашылі аднавіць традыцыю.

Пераможцаў XII Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня" ў 25 намінацыях і ўладальніка тытула "Лепшы вядучы" на думку тэлегледачоў назавуць на ўрачыстай цырымоніі ў Палацы Рэспублікі. Акрамя пераможцаў у намінацыях стануць вядомы ўладальнікі спецпрызоў.

Заснавальнікамі конкурсу выступаюць Міністэрства інфармацыі Беларусі, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія, ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" і ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі