Навіны сюжэта
"Праект "Беларусы ў кадры" на YouTube-канале БЕЛТА"
"Камароўка - жывая душа, гастранамічны брэнд, тэатральнае дзейства і музей адначасова", - лічыць намеснік генеральнага дырэктара па развіцці УП "Мінскі Камароўскі рынак" Іван Ткачук. Ён жа вядучы акаўнтаў у сацыяльных сетках - Баба Рая. Сёння Іван Ткачук - наш праваднік па найстарэйшым сталічным базары. Што можна тут арыгінальнага набыць, якія ўнікальныя людзі стаяць па той бок прылаўка і чаму рынак параўноўваюць з тэатрам, даведаліся ў час прагулкі па Камароўцы.
"Баба Рая, у цябе такі лямпавы акаўнт!"
Камароўка даўно стала культавым месцам, кропкай прыцяжэння для многіх пакаленняў мінчан і гасцей сталіцы. Сюды хочацца зайсці, каб пахадзіць сярод радоў, паглядзець на каларытных прадаўцоў і пакупнікоў і, не ўтрымаўшыся ад таго, каб нешта набыць, выйсці з поўнай торбай.
- Добры дзень, мяне завуць Іван Ткачук, але, напэўна, многія ведаюць мяне як Бабу Раю, - нечакана прадстаўляецца субяседнік і ахвотна дае азначэнне месцу сваёй работы: - Камароўскі рынак - жывая душа, гастранамічны брэнд, тэатральнае дзейства і музей адначасова. Камароўка - гэта ўсе мы, неад'емная частка горада. Людзі прыходзяць да нас не толькі зрабіць пакупкі, але і паразмаўляць.
Іван Аляксеевіч настойвае: як такой медыйнай асобы ў рынку няма. Ёсць зборны вобраз - Баба Рая. Калі паглыбляцца ў гісторыю, скульптура, устаноўленая каля будынка крытага рынку, - бронзавая гандлярка з мяшком семак, акружаная такімі ж бронзавымі птушкамі.
- Вядома, у яе ёсць прататып, - ахвотна тлумачыць Іван Ткачук. - Была некалі бабуля Рая, якая гандлявала семкамі на Камароўцы. Да яе ўсе вельмі цёпла ставіліся. З другога боку, Баба Рая - легенда і зборны вобраз. Сёння ў нас таксама ёсць бабулі, якія прывозяць на рынак сваю прадукцыю, і нечым яны падобны да Раі. У іх можа быць любое імя. А вось семкамі сёння гандлююць у асноўным мужчыны. Калі мы стваралі акаўнт Камароўкі ў "Інстаграме", то пастараліся перанесці цёплыя адносіны паміж прадаўцамі і пакупнікамі, любоў да Бабы Раі ў Сетку. Лічу, нам гэта ўдалося.
Іван Аляксеевіч успамінае, што ідэя выкарыстаць вобраз Бабы Раі з'явілася ў 2016 годзе, калі яму, толькі прынятаму на работу спецыялісту, паставілі задачу - развіваць сацыяльныя сеткі Камароўкі для прыцягнення пакупнікоў.
- Папулярызаваць рынак у сацсетках не толькі можна, але і трэба, - упэўнены Іван Ткачук. - Галоўнае, быць максімальна сумленным з чалавекам, які знаходзіцца па той бок экрана. Мне падабаецца, калі мае падпісчыкі пішуць: "Баба Рая, у цябе такі лямпавы акаўнт!". Спачатку не разумеў, што значыць лямпавы. Стары? Але высветлілася - не, ён цёплы і сумленны. У нас капуста - гэта капуста, агуркі - гэта агуркі. Яны заўсёды сапраўдныя. Проста трэба быць тым, хто ты ёсць, а не такім, якім хочаш выглядаць. Мы штодзённа маніторым цэны на рынку і шчыра расказваем пра іх на старонках сваіх сацсетак. У нас звычайная работа, якой, як і ў любой іншай сферы, неабходна займацца. Трэба заставацца адкрытым, заўсёды гатовым адказаць на пытанні, разбірацца ў тэхналагічных працэсах.
Да кожнага пакупніка ставіцца, як да цяжарнай жанчыны
Хапае і падпісчыкаў, якія падыходзяць да акаўнту Камароўкі як да даведачнай службы: "Колькі каштуюць клубніцы? А маліна?". Таму, безумоўна, адна з мэт сацсетак - трымаць людзей у курсе цэнавага дыяпазону.
- А ёсць і такія, якія просяць знайсці які-небудзь новы цікавы прадукт або рэдкі фрукт, - расказвае Іван Ткачук. - Многія проста жадаюць нам добрага дня. Мы, у сваю чаргу, таксама штодзённа гаворым сваім падпісчыкам: "Добрай раніцы, дарагі мой дружа". Наш пост у сторыс заўсёды пачынаецца з гэтай фразы. І ўзнікае дакладна такая ж зваротная сувязь: "Добрай раніцы! Я па табе сумавала, Бабуля Рая, не зазірала даўно". Мы заўсёды ўзаемадзейнічаем з падпісчыкамі не з пазіцыі дзяржаўнага прадпрыемства, а як са старымі добрымі сябрамі або суседзямі. Таму і да нас звяртаюцца са словамі: "Бабуля Раюшка, падкажы!" - і мы звяртаемся да падпісчыкаў: "Прывітанне, дружа!" - а не: "Добры дзень, паважаная Ганна Іванаўна". Так і павінна быць, таму што любоў ратуе свет.
І тут Іван Аляксеевіч чарговы раз ставіць нас у тупік, заяўляючы: да кожнага пакупніка трэба ставіцца, як да цяжарнай жанчыны.
- У гэтым няма ніякага сексізму або чагосьці крыўднага, - тлумачыць субяседнік. - Аднойчы ў дзве гадзіны ночы нам напісала цяжарная, ёй былі вельмі патрэбны прарослыя зярняты пшаніцы. Я яшчэ не спаў і паабяцаў, што раніцай перш-наперш знайду іх. Знайшоў, напісаў ёй. Дзяўчына моцна дзякавала і прызналася, што не чакала, што нехта адкажа ёй у дзве ночы: "Але мне было так патрэбна, каб хтосьці са мной пагаварыў, не пакінуў мяне сам-насам з праблемай". У той момант я і зрабіў выснову, што да кожнага пакупніка трэба ставіцца, як да цяжарнай. Абавязкова адказваць, прычым як мага хутчэй. Важна, каб чалавек адчуваў, што ён некаму патрэбны. Магчыма, я ідэалізую, але для сябе ўсё бачу менавіта так.
"Бачу свае гісторыі пяшчотнымі вачамі"
Пакуль мы размаўлялі з Іванам Ткачуком, у "Інстаграм" Бабе Раі паступіла пяць пытанняў. У тым ліку па агурках "кітайскі змей" і цэнах на клубніцы. Цікавімся, што за незвычайны сорт агуркоў.
- У нас працуе вельмі цікавая сямейная пара прадаўцоў, - ахвотна тлумачыць субяседнік. - Муж - афганец, жонка - беларуска. Сумесь культур. Яны вырошчваюць і прывозяць да нас на рынак экзатычныя фрукты і агародніну. Кожнае лета радуюць нечым новым. А я хаджу па рынку, бачу і расказваю пра навінкі. У бягучым годзе гэта салодкія агуркі "кітайскі змей". Хутка з'явяцца кабачкі крукнек і мамордзіка. У нас шмат пакупнікоў, якія любяць гатаваць нешта незвычайнае, уводзяць у свой рацыён новыя фрукты і агародніну. Рынак - фестываль гастранамічных культур. Тут можна знайсці абсалютна ўсё.
Здаецца, Іван Аляксеевіч можа гадзінамі расказваць аб прадаўцах на рынку. І знаёміць нас з Мікалаем Валянцінавічам са Століншчыны, які з дзяцінства дапамагаў бацькам гандляваць на Камароўцы прадукцыяй уласнай вытворчасці:
- Тады ён быў Коленькам, цяпер стаў Мікалаем Валянцінавічам. Многія пакупнікі яго ведаюць і прыходзяць менавіта да яго. Гэта адна з гісторый аб тым, як ідуць на прадаўца. Аб людзях, якія робяць рынак рынкам, напаўняюць яго сваім жыццём. Сярод іх і маладыя людзі, якія дапамагаюць гандляваць бацькам, і бабулі са сваімі кветкамі або ягадамі. Мы ўсе розныя.
Іван Аляксеевіч расказвае, што на Камароўцы сёння больш за 1000 прадаўцоў:
- З гэтым у мяне таксама звязана цікавая гісторыя. Рыхтаваў сюжэт да Дня маці, вырашыў зняць, што вось гэта мама Пеці, а гэта мама Тані. Але калі пачаў размаўляць з жанчынамі, аказалася, што ў нас працуе, акрамя маці дзевяці дзяцей, яшчэ нямала шматдзетных бацькоў. Вось, напэўна, такія гісторыі і кранаюць падпісчыкаў, калі яны бачаць не проста прадаўца Святлану, а жанчыну, якая выхоўвае дзевяць дзяцей.
Ёсць там і сямейныя дынастыі. Як правіла, яны вырошчваюць сваю прадукцыю, вечарам збіраюць і раніцай прывозяць на рынак, каб прадаць, а на наступны дзень зноў едуць збіраць ураджай. Але як самі гандляры ставяцца да таго, што адміністрацыя прыходзіць да іх, распытвае і фатаграфуе?
- Людзі бачаць, што гэта дапамагае ў гандлі, - упэўнены Іван Ткачук. - Мы расказалі - пакупнікі даведаліся і прыйшлі. Нядаўна была публікацыя пра мужа і жонку, дзякуючы якой яны прадалі ўвесь тавар за паўтары гадзіны. Да іх адразу выстраілася доўгая чарга. І мы ведаем, што як рэклама такі метад працуе вельмі добра. Гэта таксама наша мэта: прадаўцы павінны разумець, што рынак - душэўнае месца, а пакупнікі разам з імі робяць яго такім.
- Я бачу свае гісторыі пяшчотнымі вачамі, - прызнаецца субяседнік. - Яны пра любоў, пра душэўныя ўзаемаадносіны, пра дабро і цеплыню. І я хачу, каб прадаўцы гэта заўважалі і ставіліся да гісторый гэтак жа, як і я. Каб маімі вачамі бачылі гэту пяшчоту, вучыліся выбудоўваць узаемаадносіны з пакупніком.
Адна з апошніх кранальных гісторый - пра сямейную пару настаўнікаў з рэгіёна, якая прыехала да дачкі на выпускны. Каб акупіць дарогу, бацькі сабралі ўсю сваю чарэшню і прывезлі на рынак.
- Калі мы ў сябе напісалі пра гэта, частка каментарыяў была: "Божа, ды гэта ж мой настаўнік!" - расказвае Іван Ткачук. - Цудоўна ж, калі чалавек не сядзіць на месцы, а нешта вырошчвае для душы.
Ненапісаная кніга Камароўкі
- Нашы падпісчыкі, як і ўсе спажыўцы, хочуць ведаць: дзе лепшая цана, куды лепш паехаць - на Камароўку або ў гандлёвыя сеткі? - не скрывае Іван Ткачук. - Я заўсёды адказваю: такога выбару, як у нас, больш нідзе няма. Напрыклад, памідоры. Усе мы летам любім парэзаць іх, пасыпаць соллю і атрымаць задавальненне ад непаўторнага смаку. Але ў гандлёвых сетках нават у сезон можна знайсці не больш за чатыры сарты, а ў нас - звыш сарака. Таму заўсёды лепш прыязджаць сюды.
Пры ўсёй уяўнай прастаце гандлю на рынку ён не менш, а, магчыма, нават больш складаны, чым у магазінах. Зразумела, што кошт плодаагародніннай прадукцыі мае сезонны характар. Але калі цэны ў магазінах устанаўліваюцца мінімум на дзень і адзіныя для ўсіх, то на рынку яны могуць мяняцца ў залежнасці ад кан'юнктуры і пакупніцкай актыўнасці. Яшчэ можна і патаргавацца. А за што сам Іван Ткачук любіць Камароўку?
- За атмасферу, за мноства кветак, за цёплыя сустрэчы, за душэўныя і яркія падзеі, - пералічвае субяседнік. - За той час, што я тут працую, было шмат знакавых падзей. Так, у нас знаёміліся пары і прыязджалі сюды ў дзень вяселля. Рынак - наогул унікальнае, чароўнае месца, якое самарэгулюецца. Тут адбываюцца, на першы погляд, простыя, жыццёвыя падзеі, але яны на самай справе вельмі незвычайныя. Пра рынак можна напісаць кнігу, і гэта будуць гісторыі жыцця людзей, якія працуюць тут і якія прыходзяць сюды рабіць пакупкі. Таму што рынак - гэта ўсе мы, гэта вялізная частка сталіцы. У яго свая ўнікальная гісторыя, і яна будзе прадаўжацца, што б ні здарылася.
Аляксей Гарбуноў,
фота Вадзіма Кандрацюка,
газета "7 дней".-0-