Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 верасня 2024, 14:45

Прысягу грамадзяніна Беларусі ў Мінскай гарадской ратушы прынеслі 30 іншаземцаў

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінскай гарадской ратушы 30 замежных грамадзян прынеслі прысягу на ўступленне ў грамадзянства Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прысяга - гэта ўрачыстае абяцанне, асаблівая клятва на вернасць дзяржаве. Сімвалічна, што яе словы вы прамаўляеце ў год 80-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў", - сказаў звяртаючыся да прысутных начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Міхаіл Грыб.

Кіраўнік сталічнай міліцыі падкрэсліў, што, падпісаўшы ўказ аб прыёме ў грамадзянства, кіраўнік дзяржавы кожнаму з новых грамадзян абгрунтавана аказаў высокі давер. "Вы не першы ўжо год пражываеце ў краіне і асабістым прыкладам даказалі, што паважаеце традыцыі і заканадаўства Беларусі", - адзначыў Міхаіл Грыб.
Пры гэтым начальнік ГУУС указаў на тое, што з сённяшняга дня прысутным трэба будзе несці адказнасць не толькі за сябе, але і за Беларусь. "Гэта штодзённая праца на карысць краіны. Упэўнены, што кожны з вас будзе з гордасцю несці званне грамадзяніна Беларусі", - заявіў Міхаіл Грыб.
Кіраўнік мінскай міліцыі таксама адзначыў, што Беларусь - сацыяльна арыентаваная дзяржава, якая развіваецца і ўмацоўваецца, таму што галоўнай каштоўнасцю тут заўсёды быў і ёсць чалавек. "Вы сталі неад'емнай часткай дружнай беларускай сям'і. Заўсёды помніце, што беларусы са свайго боку заўсёды падставяць плячо і абавязкова дапамогуць у любой сітуацыі", - дадаў начальнік ГУУС Мінгарвыканкама.

Адной з тых, хто сёння прыносіў прысягу грамадзяніна Беларусі, была Ізра Адна Абдула з Ірака. "Я прыехала вучыцца ў Беларусь і засталася жыць тут. Выйшла замуж тут. Я жыву ў Беларусі ўжо сем гадоў і нарадзіла тут двух хлопчыкаў", - расказала дзяўчына.
Новая грамадзянка Беларусі расказала, што ёй падабаецца ў краіне. "Мне вельмі падабаюцца людзі. Усе добрыя. Шмат выпадкаў, калі я прасіла дапамагчы, і яны адразу дапамагалі. Мне вельмі падабаецца, што Беларусь вельмі чыстая. А яшчэ я магу адзяваць, што хачу. Ніхто мне нічога не гаворыць, што я хаджу ў хіджабе, паважаюць маю рэлігію", - падкрэсліла яна.

Пасля ўрачыстага прамаўлення прысягі новым грамадзянам уручылі памятныя падарункі.-0-

Фота Надзеі Касцецкай
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі