Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 снежня 2020, 09:25

Прысяга ва Узброеных Сілах пройдзе ў прысутнасці родных і блізкіх навабранцаў

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прысяга ва Узброеных Сілах пройдзе ў прысутнасці родных і блізкіх навабранцаў, але з мерамі засцярогі. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным Telegram-канале Міністэрства абароны Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

У паведамленні ведамства гаворыцца, што новае папаўненне прынясе ваенную прысягу 12 снежня.

"У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй Міністэрства абароны інфармуе сваякоў і сяброў навабранцаў, якія плануюць раздзяліць урачысты момант з ваеннаслужачымі, аб неабходнасці выконваць меры аховы ад распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, а менавіта: захоўваць масачны рэжым і сацыяльнае дыстанцыраванне", - нагадваюць у міністэрстве. Ваеннае ведамства таксама просіць тых, хто не ўпэўнены ў стане свайго здароўя, адкласці візіт у воінскую часць.

Для тых, хто не зможа асабіста прысутнічаць на цырымоніі, Мінабароны арганізуе анлайн-трансляцыю. Яе правядуць з самага масавага месца прынясення прысягі - 72-га аб'яднанага вучэбнага цэнтра ў Печах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі