Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 красавіка 2020, 16:33

Прынятыя ў Беларусі меры далі магчымасць папярэдзіць 840 выпадкаў каранавіруса ў дзень - Міністэрства аховы здароўя

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прынятыя ў Беларусі меры далі магчымасць папярэдзіць 840 выпадкаў каранавіруса ў дзень, паведаміла журналістам намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сітуацыя застаецца кантралюемай. Меры, якія прымаюцца намі з 20-х чысел студзеня, як разлічылі нашы эпідэміёлагі, далі магчымасць папярэдзіць на сёння 840 выпадкаў у дзень", - сказала Алена Богдан.

Размова ідзе аб мерах, накіраваных на выяўленне пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй, іх кантактаў і шпіталізацыю кантактаў першага ўзроўню, а таксама на правядзенне проціэпідэмічных мерапрыемстваў на ўсёй тэрыторыі краіны. Інакш, як адзначыла намеснік міністра, у плане эпідэміялагічнай абстаноўкі Беларусь нічым не адрознівалася б ад суседніх краін, дзе склалася напружаная сітуацыя з захваральнасцю на каранавірус.

У Беларусі на сёння зарэгістраваны 351 выпадак каранавіруснай інфекцыі. Сітуацыя застаецца кантралюемай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі