Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
У Брэсце адкрылі помнік Пушкіну
11 Кастрычнік, 17:46 Культура
Усе навіны

Прыма: галоўны прынцып - паспрабаваць знайсці рашэнне па кожным звароце грамадзян

Грамадства 24.04.2019 | 16:03
Віталь Прыма. Фота з архіва
Віталь Прыма. Фота з архіва

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паспрабаваць вырашыць праблему чалавека, аднесціся да яго без фармалізму - галоўны прынцып у рабоце са зваротамі грамадзян. Такое меркаванне журналістам выказаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Мінску Віталь Прыма ў час прыёму грамадзян у гарадской мэрыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Пасланні кіраўнік дзяржавы вызначыў прыярытэты развіцця Беларусі на бліжэйшую перспектыву. Асноўны матыў - усе дзеянні і рашэнні павінны быць арыентаваны на стварэнне ўмоў для развіцця чалавека, грамадства, краіны. І мы рэалізуем такія падыходы ў тым ліку ў рамках прыёму грамадзян - стараемся разгледзець пытанні не толькі з пункту гледжання выканання заканадаўства, нарматыўных актаў, але, у першую чаргу, дапамагчы чалавеку. Знайсці варыянты вырашэння яго сітуацыі, выключыць фармалізм, павярхоўны падыход", - адзначыў Віталь Прыма.

Сведчаннем таго, напрыклад, стаў разгляд пытання грамадскага дзеяча, матывацыйнага трэнера і прадпрымальніка з Оршы Аляксея Талая, які ў 16 гадоў пацярпеў ад узрыву міны часоў Вялікай Айчыннай вайны і пазбавіўся рук і ног. Ён звярнуўся з просьбай пасадзейнічаць у выдзяленні арэнднага памяшкання яму і яго сям'і (у тым ліку чатыром дзецям) у Мінску. "Лёс закінуў у паралімпійскую зборную па плаванні, акрамя таго, вялікія планы грамадскай работы ў сталіцы", - растлумачыў свой пераезд Аляксей Талай. "Мы ўчора абмяркоўвалі ваша пытанне. Заканадаўства гаворыць адно. Але мы ўсе і я асабіста захоплены работай, якую вы праводзіце, па дэманстрацыі магчымасцей чалавека, вашай актыўнай жыццёвай пазіцыяй. І на вашым прыкладзе - папулярызацыі Беларусі за мяжой. Я чытаў артыкулы ў індыйскай прэсе пасля вашага візіту туды. Мы будзем шукаць шляхі вырашэння вашага пытання. Пачнём, напэўна, з Міністэрствам спорту і турызму. І будзем рухацца далей. Я лічу, што мы павінны штосьці рабіць, каб дапамагчы вам і вашай сям'і", - паабяцаў Віталь Прыма.

Таксама памочнік Прэзідэнта адзначыў неабыякавасць грамадзян, якія імкнуцца зрабіць любімы горад лепшым, уносяць свае ініцыятывы. Так, жыхары квартала ў раёне вуліц Свярдлова-Ульянаўскай у Год малой радзімы прапанавалі "ўстанавіць кантакты, каб доўгатэрмінова працаваць па шэрагу пытанняў". А для пачатку выклалі свае заўвагі наконт незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці вадзіцеляў маршрутных аўтобусаў па вул. Кірава. "Яны канцэнтруюць людзей у неналежных месцах, ствараюць стыхійны аўтавакзал. З абодвух бакоў уздоўж вуліцы вытаптаны газоны", - прывялі аргументы заяўнікі. "Я ведаю гэту праблему, назіраў. Гэта пытанне комплекснае. Мы будзем кантраляваць і вырашаць праблему", - запэўніў Віталь Прыма.

"Пад выглядам нерэгулярных перавозак асобныя кампаніі ажыццяўляюць рэгулярныя перавозкі. Хутчэй за ўсё, гэта можа разглядацца як незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць. Калі так, то асобы, якія вядуць гэту дзейнасць, павінны быць прыцягнуты да адказнасці, - пракаменціраваў пазней журналістам памочнік Прэзідэнта. - Акрамя таго, ад стыхійных аўтавакзалаў церпіць прылеглая тэрыторыя. Гэта пытанне будзе разгледжана ў рамках дзеючага заканадаўства, з прыцягненнем усіх зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў".

Усяго на прыём запісаліся 13 грамадзян і ініцыятыўных груп. Агучаныя імі пытанні датычыліся спрэчных зямельных, працоўных адносін (непрадаўжэння кантракта або звальнення з парушэннямі), будаўніцтва падземнага паркінга паблізу жылога дома, выдзялення жылля ў Мінску, добраўпарадкавання дваровай тэрыторыі, адлову бяздомных жывёл.

Былы работнік Мінскага домабудаўнічага камбіната паскардзіўся, што наймальнік звольніў яго ва ўзросце амаль 59 гадоў (крыху больш, чым за 2 гады да пенсіі), нягледзячы на ўмовы тарыфнага дагавора. І, паводле сцвярджэння заяўніка, - на падставе "сфабрыкаваных" фактаў парушэння ім працоўнага заканадаўства. "Бярыце ўсе дакументы, прыязджайце ў камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Хочам яшчэ раз паглядзець на вашу праблему. Падрыхтуем мой зварот у адрас генеральнага пракурора з улікам меркавання юрыстаў камітэта, каб яшчэ раз разгледзець ваша пытанне. Каб усё было справядліва, як і гаворыць Прэзідэнт", - сказаў Віталь Прыма.

Цэлая дэлегацыя жыльцоў дома нумар 4/2 па 2-м завулку Р.Люксембург звярнулася з просьбай спыніць будаўніцтва падземнага паркінга на прыдамавой тэрыторыі. "Ужо 4 месяцы няма адказу, а будоўля ідзе. Машыны стаяць за 6 метраў ад вокнаў нашага дома. У ім жыве 300 чалавек, 72 дзіцяці. Дзе ім гуляць, чым дыхаць?" - скардзіліся людзі. "Заканадаўства павінна выконвацца. Мы вашы дакументы ўважліва разгледзім, таму што бяспека - перш за ўсё", - падкрэсліў Віталь Прыма і даручыў камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама ў тыднёвы тэрмін сфарміраваць рабочую групу, прыцягнуць усе зацікаўленыя структуры для праверкі названых заяўнікамі парушэнняў з выездам на месца.

Некаторыя заяўнікі па цэлай гадзіне расказвалі памочніку Прэзідэнта аб набалелых праблемах. Але кожны быў выслуханы, кожнае пытанне ўзята на кантроль.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Туркменістан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Туркменістан з'яўляецца адным са стратэгічных партнёраў Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 21 студзеня 1993 года.