Сцяг Панядзелак, 14 красавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 чэрвеня 2016, 17:33

Прыём дакументаў на прыватызацыю жылля 27-30 чэрвеня ажыццяўляецца з 6.00 да 24.00

27 чэрвеня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Прыём дакументаў для прыняцця рашэння аб прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду з 27 па 30 чэрвеня ажыццяўляецца з 6.00 да 24.00, заявіў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян, СМІ Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Генадзь Аксціловіч.

"У адпаведнасці з планам мерапрыемстваў, які звязаны з завяршэннем працэдуры прыватызацыі дзяржаўнага жыллёвага фонду, арганізацыі, што прымаюць дакументы, на бягучым тыдні з панядзелка па чацвер уключна будуць працаваць з 6.00 да 24.00", - адзначыў Генадзь Аксціловіч.

Ён нагадаў, што рашэнне па заяве аб прыватызацыі жылля павінна быць прынята арганізацыяй не пазней чым у месячны тэрмін з даты падачы заявы, а пры заключэнні грамадзянінам дагавора на аказанне паслуг па правядзенні незалежнай ацэнкі рыначнай вартасці жылога памяшкання - не пазней як за два месяцы.

Генадзь Аксціловіч падкрэсліў, што пачаткам працэсу прыватызацыі з'яўляецца менавіта падача заявы. "Нават калі грамадзянін 30 чэрвеня прыйдзе і падасць заяву ў 23.55, можна не хвалявацца - пачатак пакладзены", - запэўніў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі