Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 сакавіка 2020, 14:04

Прыбыўшым у Нарвегію турыстам рэкамендуюць вярнуцца на радзіму з-за каранавіруса

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Турыстам, якія прыбываюць у Нарвегію, рэкамендавана вярнуцца на радзіму з-за сітуацыі з каранавірусам. Напярэдадні ў гэтай краіне ўведзены 14-дзённы дамашні каранцін для ўсіх асоб, якія вярнуліся ў краіну пасля 27 лютага з дзяржаў за межамі Скандынавіі, незалежна ад наяўнасці ў іх сімптомаў каранавіруса. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Швецыі.

"Турыстам, якія прыбываюць у Нарвегію, будзе рэкамендавана вярнуцца на радзіму, - адзначылі ў дыпмісіі. - У адваротным выпадку турысты павінны будуць звязацца з мясцовым урачом. Як мяркуецца, установа аховы здароўя павінна забяспечыць выкананне такімі турыстамі рэкамендацый, аналагічных тым, што дадзены нарвежцам, якія вярнуліся з рэгіёнаў шырокага распаўсюджання COVID-19, гэта значыць 14-дзённага каранціну".

Пры гэтым пасольства рэкамендуе ўлічваць, што ў сувязі з вялікай колькасцю хворых на душу насельніцтва сістэма аховы здароўя Нарвегіі ўжо мае вельмі высокую нагрузку. На сайце дыпламатычнай місіі размешчана інфармацыя з тэлефонамі і іншымі кантактнымі данымі службаў, куды можна звярнуцца па дапамогу ў выпадку з'яўлення сімптомаў каранавіруса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі