Сцяг Субота, 16 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 мая 2021, 12:51

Пры распрацоўцы сэрвісаў цэнтралізаванай інфасістемы закладзены пераход да комплекснага аказання медпаслуг - Піневіч

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры распрацоўцы электронных паслуг і сэрвісаў цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэмы аховы здароўя закладзены пераход да комплекснага аказання медпаслуг, паведаміў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, адкрываючы міжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Лічбавая трансфармацыя сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь", паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, у ахове здароўя Беларусі намечаны пераход на персаніфікаваную медыцыну, заснаваную на інтэграванай электроннай медыцынскай карце як адзінай крыніцы інфармацыі пра пацыента. Пры гэтым пераход ад дыспансерызацыі і скрынінгу да персаніфікацыі лячэння непарыўна звязаны са змяненнем рынку медыцынскіх паслуг.

Курс на інавацыі і ўзрастаючыя патрэбнасці насельніцтва, з'яўленне новых лекавых сродкаў і развіццё тэхналогій, з'яўленне хранічнай паталогіі ў старэючага насельніцтва - усё гэта патрабуе ад сістэмы пошуку новых падыходаў да пакрыцця затрат на аказанне меддапамогі і інструментаў іх эфектыўнага размеркавання.

Міністр аховы здароўя назваў тры найважнейшыя аспекты пабудовы цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэмы аховы здароўя. Ён адзначыў, што гэта адкрыты працэс, які будзе патрабаваць пастаяннага ўдасканалення рэгулятарных умоў з боку органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый у сувязі з інавацыямі і запатрабаваннямі грамадства. Паколькі ў эпоху глабалізацыі ідзе сціранне меж, электронную ахову здароўя таксама неабходна разглядаць не толькі як частку лічбавай трансфармацыі галіны, але і як частку пабудовы электроннага ўрада краіны, што патрабуе цеснага міжведамаснага ўзаемадзеяння, упэўнены Дзмітрый Піневіч.

Акрамя таго, гэта комплексны працэс, які павінен улічваць патрэбнасці ўсіх удзельнікаў: пачынаючы ад пацыентаў і заканчваючы пастаўшчыкамі тавараў і паслуг як дзяржаўнай, так і прыватнай формы ўласнасці.

Міністр упэўнены, што ажыццяўленне намечаных мерапрыемстваў будзе садзейнічаць пазітыўным пераўтварэнням у сістэме аховы здароўя для захавання здароўя чалавека на працягу ўсяго жыцця і закладзе фундамент для яе далейшай інтэграцыі з сістэмамі аховы здароўя розных краін.

Канферэнцыя праходзіць на палях форуму "Ахова здароўя Беларусі", які сёння пачаў сваю работу ў Мінску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі