Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 красавіка 2019, 17:42

Пры рабоце са зваротамі грамадзян неабходна ўяўляць сябе на месцы заяўніка - Шлык

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры рабоце са зваротамі грамадзян неабходна ўяўляць сябе на месцы таго, хто прыйшоў са сваім пытаннем. Такое меркаванне выказаў начальнік галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта Рыгор Шлык сёння на пасяджэнні Мінаблвыканкама па пытанні рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы нумар 2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не забывайце, што рано ці позна ўсе мы пойдзем на пенсію. І, можа быць, частка з нас сутыкнецца з пытаннямі, з якімі давядзецца звяртацца да ўлады. Таму пастаўце сябе на месца гэтых людзей і пры законных падставах і магчымасці вырашыце праблему так, як хацелі б, каб у будучым вырашылі для вас", - адзначыў Рыгор Шлык.

Ён паведаміў, што ў 2018 годзе ў Адміністрацыю Прэзідэнта паступіла амаль 25 тыс. зваротаў. З іх больш за 3,7 тыс. - ад жыхароў Мінскай вобласці. У разрэзе тэм традыцыйна жыхароў хвалявалі пытанні жылля і жыллёва-камунальнай гаспадаркі (851 зварот): у асноўным гэта просьбы забяспечыць камфортныя ўмовы пражывання. Па пытаннях сацыяльнай абароны паступіла 200 пытанняў, па ахове здароўя - таксама каля 200. Актуальнай застаецца тэма будаўніцтва жылля (167 зваротаў): часцей за ўсё прэтэнзіі звязаны з перавышэннем нарматыўных тэрмінаў будаўніцтва і якасцю выканання работ.

Паступаюць і калектыўныя звароты. "У выпадку непрыняцця своечасовых мер па іх вырашэнні гэтыя праблемы могуць мець далёка ідучыя негатыўныя наступствы. Вядома, заяўнікі бываюць розныя: і няпростыя, і складаныя, і прафесійныя скаржнікі, і апазіцыйна настроеныя да ўлады. Але ўсе яны нашы людзі, таму мы павінны ў кожным бачыць найперш грамадзяніна краіны і старацца дапамагчы вырашыць яго праблему", - рэзюмаваў Рыгор Шлык.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі