ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 ліпеня 2021
Мінск Малавоблачна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 ліпеня 2021, 18:01

Проціпажарная трэніроўка персаналу і сіл МНС прайшла на БелАЭС

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агульнастанцыйная проціпажарная трэніроўка персаналу і сіл МНС прайшла на Беларускай АЭС, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей БелАЭС.

Падчас трэніроўкі былі адпрацаваны элементы тушэння пажару, парадку допуску ў зону кантралюемага допуску сіл і сродкаў падраздзяленняў МНС. Праведзена навучанне персаналу ўменню ідэнтыфікаваць узнікненне надзвычайнай сітуацыі, а таксама праверка гатоўнасці да эвакуацыі і правядзення мерапрыемстваў па тушэнні пажару.

Акрамя таго былі адпрацаваны навыкі і здольнасці самастойна, хутка і беспамылкова арыентавацца ў сітуацыі пры ўзнікненні пагрозы або непасрэдна самога пажару, вызначаць вырашальны напрамак дзеянняў і прымаць правільныя меры па папярэджанні, лакалізацыі і ліквідацыі пажару і абароне персаналу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі