Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 лютага 2023, 14:55

Прома-праект "Выбіраем студатрад!" стартуе ў Беларусі 20 лютага

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі 20 лютага ў Мінску дае старт інфармацыйна-іміджавай кампаніі "Выбіраем студатрад!", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага камітэта БРСМ, камісар Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў Настасся Яленская.

"Традыцыйны прома-праект беларускіх студэнцкіх атрадаў накіраваны на інфармаванне патэнцыяльных удзельнікаў студатрадаўскага руху аб магчымасцях працаўладкавання ў перыяд трэцяга працоўнага семестра і фарміраванне студэнцкіх атрадаў. У гэтым годзе мы даём старт інфармацыйнай кампаніі ва ўстановах вышэйшай адукацыі ў Мінску на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, - расказала Настасся Яленская. - 21 лютага эстафету праекта падхоплівае Брэсцкая вобласць, 22 лютага - Віцебская, 23 - Гомельская, 24 - Гродзенская і Магілёўская вобласці. З 27 лютага прома-праект будзе рэалізаваны ў Мінскай вобласці".

Паводле яе слоў, мерапрыемствы прома-праекта "Выбіраем студатрад!" прадоўжацца з лютага па чэрвень у штабах працоўных спраў пярвічных арганізацый БРСМ устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі і тэрытарыяльных штабах студэнцкіх атрадаў БРСМ, акцэнты ў іх будуць зроблены на 60-годдзі беларускіх студэнцкіх атрадаў - традыцыі і сучаснасці руху, арганізацыі курсаў для ўдзельнікаў студатрадаў па атрыманні рабочай спецыяльнасці. "Дагаворная кампанія - гэта важнейшы этап падрыхтоўкі студэнцкіх атрадаў да работы. Як паказала практыка - эфектыўнасць летняга працоўнага семестра шмат у чым залежыць ад узроўню правядзення дагаворнай кампаніі: прапрацоўкі пытанняў аб прадастаўленні рабочых месцаў для моладзі, умоў арганізацыі працы, у тым ліку з замежнымі арганізацыямі, прадпрыемствамі. Такім чынам, наш праект мае два напрамкі работы. Як было адзначана раней - запрашэнне маладых людзей як патэнцыяльных удзельнікаў студэнцкіх атрадаў, а таксама дагаворная кампанія з работадаўцамі", - растлумачыла камісар РШСА.

Настасся Яленская звярнула ўвагу на тое, што прома-праект "Выбіраем студатрад!" стане другім па ліку маштабным праектам Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў бягучага года. "Літаральна гэтымі днямі мы падвялі вынікі рэспубліканскага патрыятычнага працоўнага праекта "Зімовы маршрут", у якім прынялі ўдзел 150 удзельнікаў студэнцкіх атрадаў з 20 устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі. З 21 студзеня па 5 лютага гэты праект ахапіў усе вобласці. Яго ўдзельнікі пераадолелі 1211 км, пабывалі ў 48 населеных пунктах нашай краіны, у тым ліку 32 сельскіх, аказалі шэфскую і адрасную дапамогу 33 пажылым людзям, 2 дзіцячым дамам і дому састарэлых, правялі 57 прафарыентацыйных сустрэч, 101 мерапрыемства з пачатковымі класамі, 36 творчых праграм і 37 спартыўных спаборніцтваў, добраўпарадкавалі тэрыторыю 61 помніка", - дапоўніла яна.

Студатрадаўскі рух - адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці БРСМ. У 2022 годзе ў складзе 2910 студэнцкіх атрадаў працаўладкавана 42 493 чалавекі, у тым ліку 19 558 непаўналетніх падлеткаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі