Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 мая 2019, 09:44

Продаж алкаголю абмяжуюць у Мінску 29 мая і 8 чэрвеня

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску абмяжуюць продаж алкаголю 29 мая і 8 чэрвеня. Гэта прадугледжана рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта нумар 1247 ад 25 красавіка 2019 года, якое сёння апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У сувязі з правядзеннем апошніх званкоў і выпускных вечароў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з 08.00 29 мая да 08.00 30 мая і з 08.00 8 чэрвеня да 08.00 9 чэрвеня на тэрыторыі сталіцы будзе абмежаваны продаж алкагольных напіткаў (гарэлкі, лікёра-гарэлачных вырабаў, віна, каньяку, брэндзі, кальвадосу, шампанскага і іншых напіткаў з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7 працэнтаў і больш). Выключэнне складзе рознічны гандаль на аб'ектах грамадскага харчавання ў разліў.

Таксама ў гэтыя дні ў гандлёвых аб'ектах Мінска не будуць прадавацца піва і слабаалкагольныя напіткі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 7 працэнтаў.

Рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі