2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнцкая бібліятэка Беларусі і Прэзідэнцкая бібліятэка імя Б.М.Ельцына падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сёння ў Саюзнай дзяржаве адзначаецца адно з важнейшых свят - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэта свята сімвалізуе агульнасць гістарычных лёсаў, шматвяковую дружбу і, вядома, духоўнае і культурнае братэрства беларусаў і расіян. Сімвалічна, што ў гэта свята мы падпісваем пагадненне па адкрыцці ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі Цэнтра віртуальнага доступу да электронных рэсурсаў Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б.М. Ельцына. Гэта падзея з'яўляецца адным з яскравых прыкладаў супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. Узаемадзеянне прэзідэнцкіх бібліятэк Беларусі і Расіі будзе садзейнічаць утварэнню адзінай інфармацыйнай прасторы. У прыватнасці, размова ідзе непасрэдна аб абмене тымі ці іншымі электроннымі дакументамі, уключэнні іх у агульныя рэсурсы, распрацоўцы ўзаемадзеяння паміж бібліятэчнымі прадуктамі", - сказаў дырэктар Прэзідэнцкай бібліятэкі Беларусі Сяргей Квачан.
Паводле яго слоў, дакументы, доступ да якіх атрымаюць чытачы Прэзідэнцкай бібліятэкі Беларусі, маюць вялікую гістарычную каштоўнасць, таму што шэраг дакументаў у гады Вялікай Айчыннай вайны быў знішчаны або вывезены з тэрыторыі Беларусі. "Літаральна перад нашай сустрэчай мы сустракаліся яшчэ і з калегамі з Прэзідэнцкай бібліятэкі Казахстана і ідэя стварэння адзінай інфармацыйнай прасторы, што папулярызуе нашы дзяржавы і патрыятызм нашых грамадзян, знайшла пацвярджэнне і ў калег", - дадаў Сяргей Квачан.

Генеральны дырэктар Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б.М.Ельцына Юрый Носаў падкрэсліў, што адкрыццё віртуальнай электроннай чытальнай залы дапаможа за адзін клік апынуцца ў фондах бібліятэкі і пазнаёміцца з яе шматлікімі дакументамі.

Прэзідэнцкая бібліятэка імя Б.М.Ельцына падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, а заўтра ў 12.00 адбудзецца падпісанне пагаднення з Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН Беларусі.-0-
Фота Мікалая Пятрова