Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 чэрвеня 2019, 11:36

Прэзідэнт Малдовы: Еўрапейскія гульні - добрая інвестыцыя ў фарміраванне іміджу Беларусі за мяжой

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. II Еўрапейскія гульні - добрая інвестыцыя ў папулярызацыю Беларусі і фарміраванне іміджу краіны за мяжой. Такое меркаванне ў праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1" выказаў Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон, паведамляе БЕЛТА.

"Мне ўдалося не толькі паўдзельнічаць у афіцыйным адкрыцці II Еўрапейскіх гульняў, але і пабываць у Вёсцы спартсменаў. Усё зроблена на высокім узроўні. З пункту гледжання іміджу і папулярызацыі Беларусі за мяжой, думаю, II Еўрапейскія гульні - гэта вельмі эфектыўная інвестыцыя. У будучым у краіне будзе больш турыстаў. Я ўпэўнены, што гэта выгаднае мерапрыемства з пункту гледжання аддачы, якую вы атрымаеце цяпер і ў далейшым. Хацеў бы ў будучым правесці такое мерапрыемства ў сябе", - сказаў Ігар Дадон.

Паводле яго слоў, з 2015 года ён ужо шмат разоў наведваў Беларусь, удалося пабываць на прамысловых і сельгаспрадпрыемствах. "Я бачу, што ёсць стабільнасць, што людзі ўпэўнены ў заўтрашнім дні, што ёсць рабочыя месцы. Я ўбачыў добрую інфраструктуру ў населеных пунктах, не толькі ў гарадах. Усё, што адбываецца ў Беларусі, для Малдовы, ды і, думаю, для іншых краін, - гэта добры прыклад", - сказаў на заканчэнне Ігар Дадон.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі