Сцяг Нядзеля, 15 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 мая 2025, 15:55

Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі аб выніках перагавораў Расіі і Украіны ў Стамбуле

Фота з архіва
Фота з архіва
17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант пракаменціравала ТАСС вынікі перагавораў Расіі і Украіны ў Стамбуле, паведамляе БЕЛТА.

- У Стамбуле завяршыліся перагаворы дэлегацый РФ і Украіны. Бакі, у прыватнасці, дамовіліся аб абмене палоннымі па формуле 1000 на 1000. Як у Мінску могуць пракаменціраваць вынікі сустрэчы дэлегацый?

- Пра вынікі перагавораў. Першае. Іншых вынікаў мы і не чакалі. Перагаворы, іх першы раўнд, на шчасце, адбыліся і мелі хоць якісьці вынік.

Другое. У цэлым у ацэнцы вынікаў гэтага раўнда мы згодны з амерыканцамі: гэта, безумоўна, пакуль тактычны, але поспех кіраўніцтва Расіі.

- Ці гатова Беларусь арганізаваць у сябе новы раўнд перагавораў, калі РФ і Украіна аб ім дамовяцца?

- Што датычыцца магчымай арганізацыі наступных раўндаў перагавораў. Я падкрэслю галоўнае: Беларусь ніколі не напрошвалася на ролю пасрэдніка - ні раней, ні цяпер. Гэта наша прынцыповая пазіцыя.

Але калі ў імя міру ў нашых суседзяў, у нашай братэрскай Украіне гэта будзе неабходна і з гэтым будуць згодны ўсе бакі, мы арганізуем працэс так, як не арганізуе ніводная іншая краіна. У першую чаргу таму, што гэта непасрэдна датычыцца і будучыні Беларусі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі