ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 ліпеня 2021
Мінск Малавоблачна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 ліпеня 2021, 15:48

Прэс-канферэнцыя аб выніках цэнтралізаванага тэсціравання пройдзе ў прэс-цэнтры БЕЛТА 23 ліпеня

Фота з архіва
Фота з архіва

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя на тэму "Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання 2021" адбудзецца ў прэс-цэнтры БЕЛТА 23 ліпеня ў 11:00.

Ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі завяршыўся першы этап уступнай кампаніі. 8 ліпеня закончылася ЦТ па 11 вучэбных прадметах у асноўныя дні, 14, 16 і 18 ліпеня - прайшло тэсціраванне ў рэзервовыя дні.

Для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні было зарэгістравана 62 618 абітурыентаў. Для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні зарэгістравана 1148 абітурыентаў.

Першы этап уступнай кампаніі ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі завяршаецца атрыманнем сертыфікатаў удзельніка цэнтралізаванага тэсціравання. Сертыфікаты пачалі выдаваць 16 ліпеня.

Аб выніках цэнтралізаванага тэсціравання раскажа намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Наталля Вайцяховіч.

Акрэдытацыя СМІ па тэлефонах (017) 363-67-56, (029) 394 33 24, электроннай пошце: akopitovskaya@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі дзейнічаюць толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г. Мінск, вул. Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі