Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 ліпеня 2019, 10:00

Прэс-канферэнцыя аб удзеле моладзі ў інтэграцыйных праектах Саюзнай дзяржавы пройдзе ў БЕЛТА 8 ліпеня

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя "Аб удзеле моладзі Беларусі і Расіі ў інтэграцыйных праектах Саюзнай дзяржавы" адбудзецца ў прэс-цэнтры БЕЛТА 8 ліпеня ў 12.00.

У прэс-канферэнцыі прымуць удзел старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Людміла Макарына-Кібак, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па працы і сацыяльных пытаннях Тамара Красоўская, старшыня Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі Аляксандр Лук'янаў, намеснік старшыні Маладзёжнай палаты Ягор Макарэвіч.

Удзельнікі прэс-канферэнцыі ацэняць вынікі дзейнасці Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі, раскажуць аб рабоце над праектам Стратэгіі развіцця маладзёжнай інтэграцыі Саюзнай дзяржавы, сумесных праектах да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама аб маладзёжных мерапрыемствах, якія адбудуцца ў час VI Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі. На мерапрыемстве будзе ўпершыню прадстаўлена эмблема моладзі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Акрэдытацыя СМІ абавязковая. Зарэгістравацца можна па тэлефонах (017) 327-24-47, (044) 583-84-04, электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі дзейнічаюць толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г. Мінск, вул. Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі