Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 студзеня 2019, 15:58

Прэс-канферэнцыя аб удасканаленні сістэмы ЖКГ Мінска адбудзецца ў БЕЛТА 15 студзеня

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя "Аб удасканаленні сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі горада Мінска" адбудзецца ў прэс-цэнтры БЕЛТА 15 студзеня ў 12.00.

У канцы 2018 года на нарадзе з удзелам Прэзідэнта Беларусі былі вызначаны асноўныя задачы развіцця горада Мінска, у тым ліку напрамкі ўдасканалення сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням утрымання і капітальнага рамонту жыллёвага фонду, а таксама якасці арэнднага жылля.

Аб выніках работы сталічнай ЖКГ у 2018 годзе і планах на 2019 год раскажа намеснік старшыні Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў.

Акрэдытацыя СМІ абавязковая. Зарэгістравацца можна па тэлефонах (017) 327-24-47, (044) 583-84-04, электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі сапраўдныя толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г. Мінск, вул. Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі