Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 студзеня 2020, 13:24

Прэс-канферэнцыя аб рэалізацыі праекта "Зялёныя гарады" пройдзе 23 студзеня ў БЕЛТА

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя "Глабальны парадак дня - 2030: гарады Беларусі на шляху ўстойлівага развіцця" пройдзе ў прэс-цэнтры БЕЛТА 23 студзеня ў 14.00.

Праект "Беларусь: падтрымка зялёнага горадабудаўніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Беларусі" ("Зялёныя гарады") рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пры фінансаванні Глабальнага экалагічнага фонду. Праект разлічаны на 2016-2021 гады і накіраваны на развіццё планаў зялёнага горадабудаўніцтва, а таксама падтрымку пілотных ініцыятыў па ўстойлівым гарадскім транспарце і павышэнні энергаэфектыўнасці ў малых і сярэдніх гарадах Беларусі.

Аб тым, як рэалізуюцца пілотныя ініцыятывы і якія перспектывы зялёнага горадабудаўніцтва ў Беларусі, раскажуць на прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення экалагічнай палітыкі, міжнароднага супрацоўніцтва і навукі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяна Кананчук, кіраўнік праекта "Зялёныя гарады" Ірына Усава, першы намеснік старшыні Полацкага райвыканкама Сяргей Лейчанка.

Акрэдытацыя СМІ па тэлефонах (017) 327-24-47, (044) 583-84-04 (+Viber, Telegram), электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі дзейнічаюць толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г.Мінск, вул. Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі