Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 кастрычніка 2020, 12:20

Прэс-канферэнцыя аб развіцці дарожнай інфраструктуры Мінска пройдзе ў БЕЛТА

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя на тэму "Развіццё дарожнай інфраструктуры Мінска: будаўніцтва, рэканструкцыя і капітальны рамонт вулічна-дарожнай сеткі" адбудзецца ў прэс-цэнтры БЕЛТА 21 кастрычніка ў 11.00.

Планам мерапрыемстваў па развіцці вулічна-дарожнай сеткі горада Мінска на 2015-2020 гады прадугледжана праектаванне, будаўніцтва і рэканструкцыя магістральных вуліц мясцовага значэння, будаўніцтва транспартных развязак.

План мерапрыемстваў сфарміраваны з улікам перспектыўнага развіцця Генеральнага плана горада Мінска, а таксама з мэтай забяспечыць планамернае развіццё вулічна-дарожнай сеткі з улікам горадабудаўнічай забудовы, апераджальнага росту аўтамабілізацыі, паляпшэння экалагічнай сітуацыі.

Пра бягучы стан дарожнай інфраструктуры Мінска і перспектывы яе развіцця раскажуць удзельнікі прэс-канферэнцыі: Латушкін Уладзімір Сяргеевіч - намеснік генеральнага дырэктара ДВА "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама", Харлап Аляксей Пятровіч - намеснік дырэктара ДП "Гардарбуд".

Акрэдытацыя СМІ абавязковая. Зарэгістравацца можна па тэлефонах (017) 350-44-47, (044) 583-84-04 (+Viber, Telegram), электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі дзейнічаюць толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г. Мінск, вул. Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі