Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 мая 2018, 11:07

Прэс-канферэнцыя аб правядзенні конкурсу WorldSkills Belarus 2018 пройдзе ў БЕЛТА 17 мая

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя, прысвечаная правядзенню III Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства WorldSkills Belarus 2018, адбудзецца ў прэс-цэнтры БЕЛТА 17 мая ў 12.00.

У прэс-канферэнцыі прымуць удзел першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш, рэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Валерый Галубоўскі, галоўныя эксперты конкурсу WorldSkills Belarus па кампетэнцыях.

III Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства WorldSkills Belarus 2018 пройдзе ў Мінску 22-23 мая. Конкурс адбудзецца па стандартах міжнароднага руху WorldSkills International і аб'яднае спаборніцтвы па 37 прафесіях. У ім прымуць удзел больш за 300 вучняў, студэнтаў, маладых рабочых з усіх рэгіёнаў краіны.

Адной з задач руху WorldSkills з'яўляецца павышэнне стандартаў прафесійнай падрыхтоўкі і кваліфікацыі, што надзвычай актуальна для Беларусі. Нацыянальны чэмпіянат у поўнай меры павінен прадэманстраваць існуючыя рэсурсы сістэмы адукацыі і яе партнёраў - прамысловых прадпрыемстваў па падрыхтоўцы прафесійных кадраў для інавацыйнай эканомікі. У 2019 годзе пераможцы нацыянальнага конкурсу прымуць удзел у сусветным чэмпіянаце WorldSkills у Казані.

Аб нацыянальным конкурсе прафмайстэрства, праблемах павышэння якасці падрыхтоўкі прафесійных кадраў, аб удзеле беларускіх прадпрыемстваў у падрыхтоўцы зборнай да выступлення на міжнародным чэмпіянаце WorldSkills, а таксама аб праграме кадравага забеспячэння інавацыйнай эканомікі і развіцця руху WorldSkills, JuniorSkills на 2018-2021 гады і перспектывах развіцця супрацоўніцтва ў фармаце макрарэгіянальнага аб'яднання Worldskills Eurasia раскажуць удзельнікі прэс-канферэнцыі.

Акрэдытацыя СМІ абавязковая. Зарэгістравацца можна па тэлефонах (017) 327-24-47, (029) 645-43-38, электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі дзейнічаюць толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г.Мінск, вул.Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі