Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 мая 2019, 13:07

Прэс-канферэнцыя аб новых метадах дыягностыкі і лячэння алергіі пройдзе ў БЕЛТА 13 мая

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя "Новыя метады дыягностыкі і лячэння алергіі і імунадэфіцытаў" адбудзецца ў прэс-цэнтры 13 мая ў 14.00.

Алергіяй называюць хранічнае захворванне, выкліканае нечаканай бурнай рэакцыяй імуннай сістэмы чалавека на ўздзеянне пэўных рэчываў, якія для большасці людзей звычайна няшкодныя. Колькасць людзей, якія церпяць ад розных відаў алергіі і звязаных з гэтым цяжкіх ускладненняў, расце ва ўсім свеце. У перыяд масавага цвіцення раслін колькасць алергічных рэакцый рэзка павялічваецца. На актуальныя пытанні па дыягностыцы і лячэнні гэтай паталогіі адкажуць дацэнт кафедры геранталогіі і герыятрыі з курсам алергалогіі і прафпаталогіі БелМАПА Таццяна Бараноўская і загадчык алергалагічнага аддзялення 4-й дзіцячай клінічнай бальніцы Мінска Дзмітрый Буза.

Акрэдытацыя СМІ абавязкова. Зарэгістравацца можна па тэлефонах (017) 327-24-47, (044) 583-84-04, электроннай пошце pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі дзейнічаюць толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г.Мінск, вул.Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі