ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 23 студзеня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 студзеня 2020, 10:13

Прэс-канферэнцыя аб дасягненнях вучоных у галіне высокіх тэхналогій пройдзе ў БЕЛТА 16 студзеня

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя "Дасягненні акадэмічных вучоных у галіне высокіх тэхналогій", прымеркаваная да Дня беларускай навукі, адбудзецца ў прэс-цэнтры БЕЛТА 16 студзеня ў 11.00.

Канкурэнтаздольнасць эканомікі залежыць ад развіцця высокатэхналагічных вытворчасцей і інавацый. У Беларусі паспяхова ўкараняюцца навуковыя распрацоўкі ў машынабудаванні, прыборабудаванні, энергетыцы, мікрабіялогіі, медыцыне, фармацэўтыцы і іншых галінах. Аб дасягненнях беларускай навукі ў галіне высокіх тэхналогій раскажуць на прэс-канферэнцыі прадстаўнікі Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук.

Акрэдытацыя СМІ па тэлефонах (017) 327-24-47, (044) 583-84-04 (+Viber, Telegram), электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі сапраўдныя толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г.Мінск, вул.Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі