Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 жніўня 2024, 18:51

Прэм'ер-міністр Беларусі абазначыў рэперныя кропкі супрацоўніцтва з Башкортастанам

Раман Галоўчанка
Раман Галоўчанка
31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка абазначыў рэперныя кропкі супрацоўніцтва з Башкортастанам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Рэперныя кропкі, вядома, гэта прамысловая кааперацыя, трансфер тэхналогій з Беларусі, стварэнне новых вытворчасцей, прамысловых прадпрыемстваў у Башкортастане з удзелам беларускіх тэхналогій, спецыялістаў, кампетэнцый і фінансавай падтрымкі, працавітасці нашых сяброў з Башкортастана. Я ўпэўнены, што такія прадпрыемствы будуць стварацца і ў далейшым", - сказаў Раман Галоўчанка.
Кіраўнік урада адзначыў, што з такімі тэмпамі ў хуткім часе трэба будзе падбіраць новыя пляцоўкі для рэалізацыі задуманага. "Інтарэс вялікі, вельмі падкупляюць умовы, якія ўрад Башкортастана выдзяляе для рэалізацыі такіх праектаў. Таму будзем актыўна ісці далей па гэтым шляху", - адзначыў кіраўнік урада.
Прэм'ер-міністр таксама дадаў, што сёння, нягледзячы на вялікую інтэнсіўнасць мерапрыемстваў, удалося знайсці час для плённых перагавораў. "Мы знайшлі час і правялі фактычна паўнацэнныя перагаворы, грунтоўныя, як мы гэта звычайна робім. Аб поспехах пагаварылі, аб пытаннях, якія патрабуюць увагі, пагаварылі", - падкрэсліў ён.
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка знаходзіцца з рабочым візітам ва Уфе. Візіт прымеркаваны да афіцыйнага святкавання 450-годдзя заснавання горада. У рамках святкавання прэм'ер прыняў удзел у цырымоніях ускладання кветак да помніка генерал-маёру Мінігалі Шаймуратаву, закладкі капсулы часу, урачыстым адкрыцці Цэнтра спартыўнай барацьбы Башкортастана. Акрамя таго, прэм'ер-міністр Беларусі наведае сяло Балтыка Іглінскага раёна. Плануецца ўскладанне кветак да мемарыяла загінулым воінам у гады Вялікай Айчыннай вайны, адкрыццё ва ўрачыстай абстаноўцы памятнага знака ў гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Раман Галоўчанка азнаёміцца з работай гісторыка-культурнага цэнтра, наведае этнаграфічны парк "Тэра". Запланаваны таксама перагаворы з кіраўніцтвам Іглінскага раёна. На заканчэнне візіту кіраўнік беларускага ўрада наведае завод па вытворчасці зернесушыльных комплексаў "Амкадор-Агідэль".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі