Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 студзеня 2021, 17:28

Праз сто гадоў "Беларусь" прадаўжае свае лепшыя традыцыі - Кунцэвіч

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праз сто гадоў выдавецтва "Беларусь" прадаўжае прытрымлівацца сваіх лепшых традыцый. Такое меркаванне выказаў сёння намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэй Кунцэвіч на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 100-гадоваму юбілею прадпрыемства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі прыемна, што праз сто гадоў выдавецтва прадаўжае прытрымлівацца лепшых традыцый айчыннай выдавецкай справы. Прадпрыемства не стаіць на месцы, а развіваецца, шукае новыя формы і імкнецца ўмацоўваць вобраз Беларусі як краіны з багатай культурнай і гістарычнай спадчынай. Як падкрэсліў у сваім віншаванні ў адрас юбіляра кіраўнік дзяржавы, калектыў выдавецтва вучыць любіць і шанаваць нашу Радзіму", - сказаў Андрэй Кунцэвіч.

Паводле яго слоў, сённяшняя нагода для ўрачыстага мерапрыемства вельмі значная. "20-я гады мінулага стагоддзя ўвайшлі ў гісторыю нашай краіны як асаблівы перыяд - перыяд нацыянальна-культурнага ўздыму. Менавіта ў гэты час ствараліся многія ўстановы, не толькі выдавецкія, але і адукацыйныя, навуковыя, культурныя. Тады актыўна развіваліся розныя творчыя напрамкі, аб'яднанні літаратараў, мастакоў, кампазітараў. У гэтыя гады маладая Беларусь станавілася на ногі і займала сваё заслужанае месца на міжнароднай арэне. І ў гэтым няпростым працэсе выдавецтва "Беларусь" адыграла вельмі важную ролю", - адзначыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Выдавецтва "Беларусь" заснавана 18 студзеня 1921 года і з'яўляецца старэйшым у рэспубліцы. Асноўныя тэматычныя напрамкі - культура, мастацтва, гісторыя, прырода, этнаграфія, краязнаўства, музыка. Тут публікуюцца фотаальбомы, ілюстраваныя навукова-папулярныя вучэбныя і літаратурна-мастацкія выданні. Афармленне кніг вызначаецца сучасным кніжным дызайнам, цікавай вёрсткай, змястоўнымі тэкстамі, якаснымі ілюстрацыямі, высокамастацкім афармленнем.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі