Навіны сюжэта
"Праект "Беларусы ў кадры" на YouTube-канале БЕЛТА"
Віктар Шыпкоў на Гомельшчыне асоба вядомая: этнограф і фалькларыст, тата шасцярых дзяцей, а па прафесіі - старшы ўчастковы інспектар. Шматдзетны бацька і на службе карыстаецца аўтарытэтам, і час для любімага хобі знаходзіць, а дакладней, адразу некалькіх. Разам з сям'ёй у роднай вёсцы Маркавічы праводзіць аўтэнтычныя абрады, пляце паясы ва ўнікальнай тэхніцы і шые нацыянальнае адзенне, а яшчэ - удзельнічае ў выставах, конкурсах і фестывалях. Як усё паспявае - даведаліся з першых вуснаў.
"Размаўляючы з людзьмі, трэба самому заставацца чалавекам"
Працоўны шлях у міліцыі Віктар Шыпкоў пачаў 10 гадоў таму ў якасці оперупаўнаважанага аддзела крымінальнага вышуку Гомельскага райаддзела. А ў 2020-м перайшоў ва ўчастковыя. Цяпер адказвае за правапарадак у Шарпілаўскім сельскім савеце. Усмешлівы міліцыянер з добрымі вачамі літаральна з першых дзён заслужыў давер жыхароў навакольных вёсак: кожны ведае: калі нешта здарыцца, то Уладзіміравіч заўсёды прыйдзе на дапамогу і ва ўсім разбярэцца.

- Размаўляючы з людзьмі, трэба самому заставацца чалавекам. Стараюся да кожнага знаходзіць падыход, бо ўчастковы - гэта не толькі праваахоўнік, але яшчэ і псіхолаг, - дзеліцца адным з галоўных правіл у рабоце субяседнік. - Што яшчэ важна, дык гэта якасна выконваць свае абавязкі, каб не было сорамна ні самому сабе, ні кіраўніцтву. Бо заўсёды відаць, калі чалавек ставіцца да справы добрасумленна, а не спусціўшы рукавы. Усе мае дзеянні, безумоўна, ідуць на карысць не толькі райаддзелу, але і ўсёй праваахоўнай сістэме нашай краіны.
І вынік, як кажуць, відавочны. За час службы Віктар Шыпкоў не раз быў адзначаны кіраўніцтвам. Напрыклад, у мінулым годзе ўчастковаму ўручылі ключы ад новага службовага аўто. Справа ў тым, што ўчастак, за які адказвае наш герой, няхай і не густанаселены, але аддалены - вёскі і пасёлкі разрозненыя. Асабліва складана даводзілася ў зімовае надвор'е, прычым нярэдка Віктар Уладзіміравіч дабіраўся да месца пяшком. Таму новенькі аўтамабіль быў вельмі дарэчы.

На "Славянскім базары", які прайшоў нядаўна ў Віцебску, у час наведвання лакацыі Музея МУС міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Іван Кубракоў прэзентаваў маёру міліцыі Віктару Шыпкову наручны гадзіннік з сімволікай міністэрства з пажаданнем: перадаць іх у спадчыну свайму сыну.
"Дакапаўся да элементаў народнага касцюма, пра які раней не згадвалася"
Што яшчэ аб'ядноўвае вяскоўцаў і старшага ўчастковага Шыпкова, дык гэта любоў да культуры роднага краю. Прычым наш герой з усмешкай прызнаецца, што менавіта творчае хобі дапамагае яму ў рабоце з рознымі людзьмі.
Больш за 20 гадоў Віктар падтрымлівае ў вёсцы Маркавічы мясцовыя абрады. Пачалося ўсё яшчэ са школы, дзе педагогам-арганізатарам працаваў Рыгор Басаў, які пакарыў дзяцей сваім беражлівым стаўленнем да народнай творчасці: разам з хлопчыкамі і дзяўчынкамі яны развучвалі старадаўнія песні і танцы.

- У свой час ён вырашыў пайсці са школы, каб стаць свяшчэннікам. Я ж, скончыўшы вучобу, прыняў ад яго эстафету па распаўсюджванні традыцыйнай культуры ў масы, якой трэба не проста цікавіцца, а жыць ёю. Гэта багацце нашага народа, якое перадавалася з пакалення ў пакаленне. І наш святы абавязак захаваць усё не толькі для нашых дзяцей, а і ўнукаў, праўнукаў, - запэўнівае Віктар Шыпкоў і падкрэслівае, што беларуская культура шматгранная, нельга разглядаць нейкі адзін напрамак. - Калі ў 2000-я гады пачаў гэтым займацца, то шмат сустракаўся са старажыламі, ім было па 98-100 гадоў. Пытаеш у іх пра нейкую мясцовую легенду, казку, а расказ воляй-няволяй цягне за сабой песню, ігру на гармоніку, танец. Для паўнаты карціны - яшчэ і касцюм.
За шмат гадоў у аўтэнтычнай калекцыі Віктара сабралася мноства рарытэтаў: прадметы побыту, ганчарныя вырабы, музычныя інструменты... Асаблівае месца займае народнае адзенне, частку з якога ён рэканструяваў сваімі рукамі.

- Набожнікі, ручнікі, кашулі, андаракі - усё трапляе ў маю калекцыю рознымі шляхамі. У асноўным вясковыя бабулі аддаюць мне прадметы, каб захаваць гісторыю. На кожны экспанат, які дораць ці я купляю, мяняю - строгі ўлік у журнале. Запісваю прозвішча і імя таго, хто перадаў, вырабіў, у якія гады, з якога населенага пункта, - адзначае субяседнік. - Напрыклад, суседка падарыла мне кашулю з вельмі цікавым мінулым. Яна дайшла да нашых дзён толькі дзякуючы таму, што была надзета на маме, сям'ю якой раскулачылі і адправілі ў ссылку. Вярнулася на радзіму і доўгі час захоўвала гэту рэч, перадаючы яе сваім дзецям.
Паводле слоў Віктара, для яго вельмі важна захаваць такія прадметы. Прычым многія трапляюць у яго рукі ў даволі сумным стане: то мышамі пагрызены, то тканіна "схуднела". Бывае, што з маленькага абрэзка даводзіцца аднаўляць цэлы экспанат.
- Вось, напрыклад, гэта спадніца. Мне перадалі з вёскі Маркавічы невялікі абрэзак, на якім захавалася самае каштоўнае - узор. Я ўзяў яго за аснову і ў далейшым рэканструяваў экспанат, - расказвае Віктар і тлумачыць, што не бярэцца вывучыць усю краіну, на гэта не хопіць часу. Хацеў бы ў першую чаргу даследаваць культурныя традыцыі свайго роднага Гомельскага раёна. - Усе бліжэйшыя вёскі аб'ездзіў ужо ўздоўж і ўпоперак. Але кожны раз, размаўляючы з людзьмі, знаходжу нешта новае. Такім чынам дакапаўся да элементаў народнага касцюма, пра які раней не згадвалася.
"Праводжу расследаванне, каб высветліць, у якой з вёсак каштоўны рарытэт"
Экспанатаў сапраўды шмат, і пра кожны Віктар гатовы расказваць гадзінамі. Напрыклад, касцюм з Гомельскага раёна, які прадстаўлены на манекене, аўтэнтычны. Ён не выпадкова называецца строем, таму што сапраўды выстройвае сілуэт чалавека.
- Жаночае адзенне ў нашых продкаў было прадумана да дробязей. Фартух-запаска, што знаходзіцца за поясам ці, як кажуць у вёсцы, "за пасам", кашуля "ў кветкі", святочная чырвоная спадніца-андарак - усе шчодра ўпрыгожаны вышыўкай і арнаментамі, - расказвае Віктар, адзначаючы, што, калі жанчына праходзіць, усе павінны абарочвацца. Вось так і было раней. - Спераду ў чорнай камізэлькі-"ушваркі" аплікацыя, а ззаду яна хітра прастрочана белымі ніткамі, каб лішні раз падкрэсліць стройнасць. Пад складкамі жанчына магла схаваць паўнату ці цяжарнасць і быць ва ўсёй красе.
Тэрміны аднаўлення таго ці іншага касцюма субяседнік не бярэцца падлічваць. Маўляў, усё залежыць ад аб'ёму работы. Напрыклад, адну з кашуль вышываў амаль два месяцы. З улікам таго, што займаўся рукадзеллем па вечарах у свабодны ад работы і дамашніх спраў час.

Віктар Шыпкоў адзін з нямногіх майстроў, хто валодае ўнікальнай тэхнікай спрэнг - пляценне на кругавой аснове. З яе дапамогай можна стварыць тканіну без ткацкага станка. Дарэчы, інфармацыю аб гэтым відзе пляцення можна знайсці ўсяго ў пары кніг. Нашага ж героя ўсім яго прамудрасцям навучыла аднасяльчанка. У сваю чаргу ён задаўся мэтай захаваць гэту тэхніку для будучых нашчадкаў - у планах выдаць сапраўдны дапаможнік.
- Пра што ж марыць народны ўмелец? - цікавімся ў героя.
- Галоўнае - паспець! - адказвае ён і тут жа тлумачыць, пра што размова: - За гады, якія я займаюся этнаграфіяй, бывалі выпадкі, калі праводзіў сапраўднае расследаванне, каб даведацца, у якой з вёсак ёсць той ці іншы каштоўны рарытэт. Адзін раз я спазніўся ўсяго на гадзіну. Мне падказалі, што ў адным сяле захаваўся старажытны жаночы кажух з аплікацыямі з чырвоных стужак. Калі я пад'ехаў да патрэбнага мне дома, аказалася, што гаспадары наводзілі парадак і як непатрэбнае спалілі яго з іншым старым хламам. Іншы раз літаральна з-пад каўша бульдозера, які зносіў стары дом, выратаваў унікальны экспанат - навалачку з вышыўкай белым па белым.

Захапленне Віктара народнай культурай ва ўсіх напрамках падтрымлівае яго сям'я. Жонка Валерыя разам з мужам удзельнічае ў сельскіх святах, выступае на конкурсах. Адной з сур'ёзных задач для пары Шыпковых стала захаванне абраду "Ваджэнне Сулы", які ў 2019 годзе прызнаны нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Заўсёды разам з бацькамі і шасцёра дзяцей. Старэйшыя дочкі Вара, Арына і Сафія ведаюць многія песні і з цікавасцю ўдзельнічаюць ва ўсіх мерапрыемствах.
- Праводжу, можна сказаць, эксперымент - выхаванне сваіх дзяцей на аснове нашай традыцыйнай культуры. У апошнія гады яны прымаюць актыўны ўдзел у "Ваджэнні Сулы". У бягучым годзе нават ездзілі на конкурс "Траецкi карагод на Веткаўшчыне", дзе выконвалі абрадавыя песні і ўзялі першае месца. А каб яны былі яшчэ больш набліжаны да традыцый, я пашыў для іх нацыянальныя касцюмы, - з усмешкай гаворыць шматдзетны бацька. - Яны вывучылі нямала кампазіцый, больш таго, перанялі непасрэдную манеру іх выканання, што таксама немалаважна, бо ўсё павінна максімальна дакладна перадавацца з вуснаў у вусны.

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Марына ВАЛАХ,
фота Сяргея ХАЛАДЗІЛІНА,
газета "7 дней".-0-