Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 студзеня 2019, 09:56

Правілы прафэтыкі адваката абнавілі ў Беларусі

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правілы прафесійнай этыкі адваката абнавілі ў Беларусі. Новаўвядзенні замацаваны ў пастанове Міністэрства юстыцыі ад 28 снежня 2018 года нумар 227, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У абноўленых правілах, у прыватнасці, удакладняецца, што адвакат не мае права выкарыстоўваць звесткі, атрыманыя ў ходзе перагавораў аб заключэннi мiравога пагаднення, удзелу ў прымірыцельнай працэдуры, медыяцыі, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі.

Інфармацыя аб сваёй дзейнасці і аказваемых відах юрыдычнай дапамогі, якая распаўсюджваецца адвакатам і адвакацкім утварэннем, не павінна змяшчаць параўнанняў з іншымі адвакатамі і крытыкі іншых адвакатаў, а таксама заяў, намёкаў, двухсэнсоўнасцей, якія могуць увесці ў зман патэнцыяльных кліентаў або выклікаць у іх беспадстаўныя спадзяванні на паспяховы вынік справы. Раней гэта інфармацыя не павінна была змяшчаць у тым ліку водгукі іншых асоб аб рабоце адваката, цяпер гэты момант выключаны.

Акрамя таго, раней у правілах было прапісана, што калі ў выніку канкрэтных абставін узнікне неабходнасць аказання юрыдычнай дапамогі асобам з рознымі інтарэсамі, а таксама пры патэнцыяльнай магчымасці канфлікту інтарэсаў, адвакаты, якія ажыццяўляюць адвакацкую дзейнасць у адной юрыдычнай кансультацыі, абавязаны атрымаць згоду ўсіх бакоў канфліктных адносін на прадаўжэнне выканання даручэння і забяспечыць роўныя магчымасці для прававой абароны гэтых інтарэсаў. Цяпер гэта патрабаванне выключана.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі