11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі правільна выкарыстоўваць ідэалагічныя інструменты, тады гэта работа пойдзе на карысць усім. Міністр інфармацыі Марат Маркаў пракаменціраваў карэспандэнту БЕЛТА дырэктыву нумар 12 "Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы".
"Гэта вельмі важны дакумент. Першыя ўказы па ідэалагічнай рабоце з'явіліся ў 2003 годзе, гэта значыць 22 гады таму. Адпаведна, сёння гэта тэма актуальна хаця б таму, што час змяніўся. Змяніліся і інфармацыйныя сродкі як адны з галоўных інструментаў ідэалагічнай работы, - адзначыў Марат Маркаў. - Ідэалагічная вертыкаль, грамадскія аб'яднанні, палітычныя партыі і сродкі масавай інфармацыі - гэта асноўныя інструменты, якія падтрымліваюць ідэалагічную работу. Трэба было гэта актуалізаваць, прывесці да сучаснага стану рэальнасці. Так, падпісанне Дырэктывы нумар 12 - гэта важна і вельмі своечасова".
Міністр інфармацыі падкрэсліў, што цяпер неабходна дэталёва вывучыць кожны пункт дырэктывы. "Нават першае азнаямленне паказвае, што дакумент вельмі глыбокі, яго трэба грунтоўна асэнсаваць, прапусціць праз сябе і выкарыстоўваць. Але выкарыстоўваць правільна, таму што няма нічога горш, чым проста рабіць выгляд, што ты займаешся ідэалагічнай работай. Гэта толькі адштурхоўвае. Калі праводзіць работу разумна, правільна выкарыстоўваць ідэалагічныя інструменты, у тым ліку СМІ, тады гэта будзе на карысць усім", - упэўнены Марат Маркаў.-0-