ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 19 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 лютага 2021, 15:47

Правіла "залатой гадзіны" пры аказанні меддапамогі павінна выконвацца па ўсёй краіне - Петрышэнка

Ігар Петрышэнка. Фота з архіва
Ігар Петрышэнка. Фота з архіва

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правіла "залатой гадзіны" пры аказанні меддапамогі павінна выконвацца па ўсёй краіне, заявіў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка перад падагульняючай калегіяй Міністэрства аховы здароўя, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ігар Петрышэнка нагадаў, што ў краіне створаны апорныя пункты, дзе аказваецца высокатэхналагічная меддапамога і куды павінен быць дастаўлены кожны пацыент, якому стала дрэнна. "Такія цэнтры ў нас створаны, іх каля 10 у краіне, - сказаў ён. - Функцыянуюць раённыя бальніцы, фельчарска-акушэрскія пункты. У кожнага чалавека ёсць гарантыя, што яму будзе аказана неабходная медыцынская дапамога ў выпадку захворвання".

Намеснік прэм'ер-міністра падкрэсліў, што прынцып "залатой гадзіны" павінен працаваць па ўсёй краіне. "Лагістыка выбудавана, яна цяпер апрабоўваецца, адточваецца", - дадаў ён.

У 2020 годзе сістэма аховы здароўя сутыкнулася са значным выклікам - пандэміяй COVID-19, адзначыў Ігар Петрышэнка. Паводле яго слоў, медыкі апынуліся на перадавой і прадэманстравалі прафесіяналізм, стойкасць, мужнасць, ратуючы людзей. Цяпер праходзіць чарговы этап барацьбы з інфекцыяй - вакцынаванне.

На падагульняючай калегіі акрамя падвядзення вынікаў будуць пастаўлены задачы па ўдасканаленні галіны. Намеснік прэм'ер-міністра нагадаў, што пэўныя заўвагі былі зроблены кіраўніком дзяржавы ў выступленні на IV Усебеларускім народным сходзе. "Мы павінны ў далейшым удасканальваць сістэму, каб яна працавала, як адзіны зладжаны механізм - пачынаючы ад першаснай меддапамогі ў вёсцы, у рэгіянальным або абласным цэнтры, у сталіцы", - падкрэсліў Ігар Петрышэнка.

Спецыялісты абмяркоўваюць на калегіі пытанні вытворчасці айчынных лекавых прэпаратаў, экспартныя магчымасці. У цэнтры ўвагі - кадравыя пытанні, удасканаленне сістэмы падрыхтоўкі ўрачоў. Дарэчы, студэнты таксама прадэманстравалі прафесіяналізм у перыяд пандэміі. Яны па сваёй ініцыятыве дапамагалі калегам у лячэбных установах, не лічачыся са сваім асабістым часам, заўважыў віцэ-прэм'ер.

Ён таксама падкрэсліў, што кіраўнік дзяржавы трымае на кантролі пытанне функцыянавання медыцыны, аказання дапамогі, асабліва ў кавідны перыяд. Разам з тым ён заўважыў, што нельга зніжаць аб'ёмы і якасць аказання меддапамогі па іншых захворваннях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі