Сцяг Чацвер, 5 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 сакавіка 2020, 10:47

Праверка сістэмы тэрытарыяльнай абароны пачалася ў Беларусі

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па даручэнні кіраўніка дзяржавы Міністэрства абароны пачало праверку сістэмы тэрытарыяльнай абароны. Адпаведнае распараджэнне сёння ўручыў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёр Аляксандр Вальфовіч старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандру Турчыну. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

У Клецку разгорнуць штаб раёна тэрытарыяльнай абароны і сфарміруюць батальён тэрытарыяльных войскаў. Асабовы склад адпрацуе пытанні аховы важных аб'ектаў, нясення службы на блокпастах, барацьбы з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі, забеспячэння рэжыму ваеннага становішча, а таксама будзе вырашаць іншыя раптоўна ўзнікаючыя задачы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі