Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 сакавіка 2020, 15:05

Праверка баявой гатоўнасці УС перайшла да актыўнай фазы

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Раптоўная праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі перайшла да актыўнай фазы - комплекснага вучэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Цяпер войскі, якія прыцягваюцца да праверкі, на палігонах і ўчастках мясцовасці занялі зыходныя раёны па вучэнні, завяршаюць іх фартыфікацыйнае абсталяванне і знаходзяцца ў гатоўнасці да выканання вучэбна-баявых задач. Усяго прадугледжваецца задзейнічаць прыблізна 6 тыс. чалавек асабовага складу і каля 200 адзінак рознага ўзбраення.

Маючае адбыцца комплекснае вучэнне дасць магчымасць не толькі ацаніць узровень падрыхтоўкі войскаў, але і стане адной з мер рэагавання на шматнацыянальныя манеўры НАТА ля нашых граніц.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі