Фота з архіва
19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нямала мерапрыемстваў Года добраўпарадкавання рэалізавана, але ёсць і шэраг праблемных пытанняў. Аб гэтым у час калегіі Камітэта дзяржкантролю заявіў першы намеснік старшыні ведамства Дзмітрый Баско, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Трэба адзначыць, што праведзена даволі вялікая работа, шэраг мерапрыемстваў рэалізаваны, асобныя мерапрыемствы выкананы на дастойным узроўні. Значныя сродкі накіраваны на рэалізацыю гэтых праграм. У той жа час, як паказваюць нашы кантрольныя мерапрыемствы, ёсць шэраг хібаў, недапрацовак, праблемных пытанняў, якія патрабуюць вырашэння", - сказаў Дзмітрый Баско.
Так, ён указаў на тое, што не ўсе запланаваныя паказчыкі дасягнуты, ёсць пытанні да аб'ектыўнасці і карэктнасці фарміравання планаў, крытэрыяў ацэнкі выканання мерапрыемстваў. "Зладжанай каардынацыі і адзіных падыходаў у рабоце выканкамаў не праглядаецца. Не праведзена плануемая аптымізацыя заканадаўства па пытаннях добраўпарадкавання. Пры гэтым названая сфера на сённяшні дзень рэгулюецца дзясяткам падобных нарматыўных прававых актаў, асобныя нормы якіх не карэлююць адно з адным", - падкрэсліў першы намеснік старшыні КДК.
Таксама ў поўнай меры не рэалізавана даручэнне кіраўніка дзяржавы па замацаванні за юрыдычнымі асобамі тэрыторыі населеных пунктаў. "Інвентарызацыя на прадмет выяўлення старых будынкаў, якія падлягаюць зносу, для прыняцця адпаведных рашэнняў, на ўзроўні выканаўчых органаў таксама не праведзена. Рай- і гарвыканкамы практычна не карыстаюцца прадастаўленым правам па спрошчанай схеме зносу будынкаў. Не вырашаны асобныя праблемы па фінансаванні будаўніцтва элементаў знешняга добраўпарадкавання. Шэраг праверак, праведзеных КДК, паказвае, што ёсць таксама факты залішніх трат, ёсць факты завышэння аб'ёмаў кошту выкананых работ, ёсць пытанні ў частцы закупак праз пасрэднікаў з завышанымі нацэнкамі", - адзначыў Дзмітрый Баско.-0-