Фота з архіва
13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праваслаўныя і католікі 13 красавіка святкуюць Уваход Гасподні ў Іерусалім - Вербную (Пальмавую) нядзелю.
Уваход Гасподні ў Іерусалім - знамянальная біблейская падзея, што паклала пачатак хрэсным пакутам, якія Збавіцель добраахвотна прыняў дзеля людзей. Ісус уехаў у вароты горада вярхом на асле. Месію віталі ўшанаваннямі, якімі было прынята сустракаць цароў і вялікіх палкаводцаў: натоўп трыумфаваў, усцілаючы шлях Хрыста адзеннем і пальмавымі галінамі. Пры гэтым народ абвяшчаў: "Асанна сыну Давідаву! Благаславёны Той, Хто прыходзіць у імя Гасподняе!"
Царква трактуе гэту падзею як самаахвяраванне Сына Божага ў імя адкуплення грахоў свету, а таксама як выкананне прадвызначанага прароцтва аб царскім служэнні Хрыста.

Уваход Гасподні ў Іерусалім святкуецца ў апошнюю нядзелю перад Вялікаднем, якая завяршае Тыдзень ваі (вая - ад грэчаскага "галіна"). Адсюль і другая назва свята - Вербная нядзеля, паколькі ў праваслаўі і каталіцтве пальмавыя галіны, якія сімвалізуюць вялікую радасць, замянілі вербнымі.
У гэты дзень вернікі стаяць на богаслужэнні з асвячонымі ў храме галінкамі вярбы і запаленымі свечкамі ў руках, сустракаючы нябачна ідучага Хрыста.
Асвячэнне вярбы адбываецца на святочным усяночным трыванні, у час вячэрняй службы напярэдадні свята. Пасля чытання Евангелля свяшчэннікі акрапляюць галіны святой вадой. Звычайна акрапленне паўтараецца ў сам дзень свята, пасля літургіі.-0-