Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 кастрычніка 2025, 09:55

Правакансерватыўныя партыі і "людзі ў чорным". Эксперт растлумачыла розніцу паміж мітынгуючымі ў Францыі

Скрыншот відэа
Скрыншот відэа
3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэдактар альманаха "Слова и смыслы" Алена Кандрацьева-Сальгера (Францыя) у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА ратлумачыла розніцу паміж мітынгуючымі ў Францыі.

Алена Кандрацьева-Сальгера заклікала адрозніваць дэманстрацыі ў Францыі, якія нярэдка падаюцца і інтэрпрэтуюцца няправільна.

"Калі вы бачыце людзей з французскімі трыкалорамі, то гэта ідуць правакансерватыўныя партыі. Гэта не масавыя маніфестацыі, скажам, тых жа прафсаюзаў. Калі ідуць прафсаюзы, ніводнага французскага сцяга там не будзе. Для іх французскі сцяг - гэта фашызм. Усё нацыянальнае - мова, культура, традыцыі - фашызм у іх разуменні. Таму і на буйной маніфестацыі, якая была задумана як рэальнае процістаянне палітыцы Макрона і яго кабінету, вырывалі сцягі, кідалі іх на зямлю людзі з закрытымі тварамі, у чорным адзенні. Цяпер наконт гэтага пайшоў такі разброд інфармацыі, што лепш не глядзець (падобнае ў эфірах. - Заўвага БЕЛТА). Там як у вядомай прыказцы - пчолы супраць мёду. Яшчэ некалькі гадоў таму мы маглі сказаць, што да такога маразму мы не дойдзем ніколі. Але калі мы думалі, што ўжо на дне, знізу пастукалі", - іранічна адзначыла аналітык.

На яе думку, сітуацыя няпростая. Спадзявацца толькі на карцінку не варта. "Людзі з французскімі сцягамі ідуць па вуліцы - незразумела ні колькі іх, ні хто яны. Дарэчы, для Парыжа маніфестацыя 50 тыс. лічыцца невялікай. Толькі пачынаючы са 100 тыс. чалавек можна сказаць, што ідзе значны рух", - звярнула ўвагу Алена Кандрацьева-Сальгера.

Не менш важна ўлічваць і склад пратэстуючых, іх мэты. "Калі ідуць людзі з французскімі сцягамі, то гэта правакансерватыўныя партыі. І там будуць лозунгі супраць вайны, супраць вайны ва Украіне, супраць палітыкі Макрона і г.д. А вось прафсаюзы далёка не пойдуць і нічога не даб'юцца. Калі ж паказваюць эпізоды бітвы з паліцыяй людзей у чорным, з закрытымі тварамі, то гэта блэкблокі, сорасы, тыя самыя анархааўтаномныя рэвалюцыянеры разам з "мамчынымі (сынкамі-мажорамі. - Заўвага БЕЛТА)", якія - і вельмі паспяхова - зліваюць любы пратэст. Бо іх задача - выклікаць хаос, сутыкнуць паліцыю з хуліганнём. Паказаць, маўляў, паглядзіце, якія яны звяры. І дазволіць усё зліць, калі гэта дойдзе да маніфестацыі. Напрыклад, як гэта было 10 верасня - 80 тыс. сіл было кінута, каб не даць разгарэцца гэтым беспарадкам. Пра якія войскі ва Украіну можа ісці размова, калі ўнутры краіны такое? Хто паедзе біцца ва Украіну, калі ўнутры Еўрасаюза такая сітуацыя? Што ж тады будзе ўнутры краіны? І гэта нават не пытанні, а самі адказы. Такая сітуацыя", - падкрэсліла рэдактар альманаха "Слова и смыслы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі